Машэ Даян
Машэ́ Дая́н (па-габрэйску: משה דיין; 20 траўня 1915 — 16 кастрычніка 1981) — ізраільскі вайсковы і палітычны дзяяч. Камандэр Ерусалімскага фронту ў першай араба-ізраільскай вайне (1948), чалец Генэральнага штаба Арміі абароны Ізраілю (1953—1958) у часе Сынайскай вайны (1956), міністар абароны ў часе Шасьцідзённай вайны (1967), дзякуючы чаму стаў сусьветным сымбалем барацьбы Дзяржавы Ізраілю.
Машэ Даян | |
па-габрэйску: משה דיין | |
6 сьнежня 1953 — 29 студзеня 1958 | |
Папярэднік | Мардэхай Маклеф[d] |
Наступнік | Хаім Ласкоў[d] |
17 сьнежня 1959 — 4 лістапада 1964 | |
Папярэднік | Kadish Luz[d] |
Наступнік | Chaim Gvati[d] |
5 чэрвеня 1967 — 3 чэрвеня 1974 | |
Папярэднік | Levi Eshkol[d] |
Наступнік | Шымон Пэрэс |
30 лістапада 1959 — 16 кастрычніка 1981 | |
20 чэрвеня 1977 — 23 кастрычніка 1979 | |
Папярэднік | Yigal Allon[d] |
Наступнік | Іцхак Шамір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 траўня 1915[1][2][3][…] |
Памёр: |
16 кастрычніка 1981[2][3][4][…] (66 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Ruth Dayan[d] |
Дзеці: | Assi Dayan[d], Yael Dayan[d] і Ehud Dayan[d] |
Бацька: | Samuel Dayan[d] |
Маці: | Dvora Dayan[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Сябра жыдоўскай ваенізаванай арганізацыі Хагана з 1930-х рокаў. У часе арабскага паўстаньня ў Палестыне служыў у Спэцыяльных начных аддзелах. У часе нападу вішысцкіх войскаў на Лібан страціў вока. У 1965 року разам з Давыдам Бэн-Гурыёнам і Шыманам Пэрэсам партыі стварыў партыю Рафі. Перад пачаткам Шасьцідзённай вайны заняў пасаду міністра абароны. Пасьля вайны Суднага дня (1973) сышоў з пасады праз крытыку. У 1977 выключаны з Ізраільскай працоўнай партыі, бо ў сфармаваным Лікудам урадзе атрымаў пасаду міністра замежных справаў і адыграў істотную ролю ў падпісаньні мірнай угоды з Эгіптам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б חה"כ משה דיין — Кнэсэт.
- ^ а б в г Moshe Dayan // filmportal.de — 2005.
- ^ а б в г Moshe Dayan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Moshé Dayan // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |