Аповесьць пра трох каралёў
«Апо́весьць пра трох каралё́ў» — старабеларускі пераклад апокрыфу, напісанага ў 14-м стагодзьдзі нямецкім манахам Ёганам з Гільдэсгайму на лацінскай мове.
«Аповесьць пра трох каралёў» | |
Жанр: | апокрыф |
---|---|
Аўтар: | Ёган з Гільдэсгайму |
Мова арыгіналу: | лацінская |
Год напісаньня: | 14 стагодзьдзе |
Пераклад на беларускую: | 2-я палова 15 стагодзьдзя |
У 2-й палове 15-га стагодзьдзя перакладзены на старабеларускую мову. Пераклад захаваўся ў 3-х сьпісах. Найбольш раньні, Пецярбурскі, 15-га стагодзьдзя зьберагараецца ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы ў складзе рукапіснага збору разам з «Жыціем Аляксея, чалавека божага» і «Страсьцямі Хрыстовымі». У аснове аповесьці ўрывак Дабравесьця пра пакланеньне нованароджанаму Ісусу Хрысту 3-х усходніх цароў-язычнікаў, якія пасьля сталі хрысьціянамі. Апісваецца іх падарожжа ў Сьвятую зямлю, прырода земляў Блізкага Ўсходу, побыт, звычаі, веравызнаньні і народнасьці, у тым ліку армяне, грузіны, грэкі і сырыйцы. Аповесьць сьведчыць пра духоўныя запатрабаваньні беларускіх чытачоў 15—16 стагодзьдзяў і служыла крыніцай гісторыка-геаграфічных уяўленьняў пра краіны Блізкага Ўсходу. Пераклад зроблены без царкоўнаславянізмаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вячаслаў Чамярыцкі. «Аповесьць пра трох каралёў» // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Зьміцер Герасімовіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 234. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |