Антылібан

горны хрыбет у Лібане і Сыріі

Антыліба́нскія го́ры (па-арабску: جبال لبنان الشرقية‎) — горны хрыбет на мяжы між Лібанам і Сырыяй працягласьцю к. 150 км. Большая частка хрыбту ляжыць на сырыйскім баку.

Антылібан
Найвышэйшы пункт
Хермон[d]
Вышыня 2814 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня
  • 150 км
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Сырыя
Краіна

Этымалёгія

рэдагаваць

Прынятая на Захадзе назва Антылібан паходзіць з грэцкага і лацінскага Antilibanus, бо гэтая гара ляжыць насупраць (anti-) і раўналежна гары Лібан (Libanus).

Геалёгія

рэдагаваць

Антылібанскі хрыбет мае даўжыню прыкладна 150 км. На поўдні сутыкаецца з Галянскімі вышынямі. Найвышэйшыя пункты — гара Хермон (Джабаль аль-Шэйх) вышынёй 2814 м і Та’ла’т Муса вышынёй 2669 м.

Антылібанскія горы антыклінальныя. Пераважаюць вапняковыя і крэйдавыя пароды зь юрскіх часоў.

Геаграфія

рэдагаваць

На поўначы Антылібанскі горны хрыбет даходзіць амаль да шыраты сырыйскага Хомсу, на поўдні — гарой Хермон на мяжы з Галянскімі вышынямі. На захадзе Антылібану пралягаюць даліны, што аддзяляюць яго ад Лібану: Бэкаа з поўначы і даліна ракі Хасбані з поўдню. На ўсходзе, у Сырыі, пачынаецца Ўсходняе плято.