Антон Сарокін
Антон Сарокін (нарадзіўся 21 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Баранавічы».
Антон Сарокін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 лютага 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Нёман Горадня | 1 (0) |
2019 | Смаргонь | 12 (0) |
2019—2024 | Баранавічы | 96 (6) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец баранавіцкай ДЮСШ №5, дзе першым трэнэрам гульца быў Валеры Чарняк. У 2012 годзе гулец прыяднаўся да гарадзенскага «Нёмана», дзе абараняў колеры клюбу ў юнацкім і дублюючым складах.
У красавіку 2015 году першы раз выправіўся ў арэнду ў «Баранавічы», дзе згуляў увесь сэзон. Дэбютаваў у Першай лізе 26 красавіка 2015 году, калі зьявіўся на замену на 75-й хвіліне матча супраць «Смалявічаў-СТІ». Першым голам адзначыўся 22 ліпеня ў матчы супраць «Крумкачоў». Цягам сэзону быў футбалістам першай адзінаццатцы. Па вяртаньні ў «Нёман» гуляў за дублюючы склаў, але здолеў дэбютаваць у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Слуцка» 26 чэрвеня 2016 году. У красавіку 2017 году прыяднаўся да «Баранавічаў» у другі раз[2]. Аднак, гэтым разам пераважна быў гульцом ратацыі. У каманзе правёў і сэзон 2018 году. У сакавіку 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[3]. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Баранавічы»[4]. Не зважаючы на тое, што баранавіцкі клюб паводле вынікаў сэзону 2018 году страціў месца ў Першай лігі, гулец застаўся ў камандзе і дапамог ёй вярнуцца назад праз год.Пазьней футбаліст працягнуў абараняць колеры клюбу як адзін з ключавых гульцоў. У сьнежні 2022 году Сарокін быў адным з тых футбалістаў, хто застаўся ў клюбе, пасьля таго, як многія гульцы зышлі зь яго[5].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Баранавічы | 2017 | Першая ліга | 20 | 0 |
2018 | Першая ліга | 25 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Anton Sorokin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ ФК «Барановичи» представил новый состав команды (рас.)
- ^ Антон Сорокин перешел в «Сморгонь» (рас.)
- ^ Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи» (рас.)
- ^ Петриков ищет наставника, Сергей Дорохович остается у руля "Молодечно-2018" (рас.). Football.by