Антон Іванавіч Савасьцюк (1 траўня 1927, в. Баравое, Койданаўскі раён, БССР — 10 ліпеня 1998) — філёзаф. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1989), доктар філязофскіх навук (1984), прафэсар (1985).

Антон Савасьцюк
Дата нараджэньня 1 траўня 1927(1927-05-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 ліпеня 1998(1998-07-10) (71 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра філязофія
Месца працы
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За адвагу»

Біяграфія

рэдагаваць

Удзельнік Другой сусьветнай вайны, са студзеня 1943 году сувязны партызанскага атраду «Бальшавік» брыгады імя Сталіна. У 1955 годзе закончыў БДУ. Са жніўня 1955 году па сьнежань 1956 году інспэктар Койданаўскага райана, выкладчык гісторыі Койданаўскай школы рабочай моладзі. Са сьнежня 1956 году намесьнік загадчыка, з красавіка 1958 году загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Дзяржынскага РК КПБ. У 1958—1961 гадах асьпірант Інстытуту філязофіі і права АН БССР. З 1961 году ў Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі (з 1962 вучоны-сакратар, з 1968 намесьнік дырэктара, у 1989—1992 загадчык аддзела). Навуковыя працы па сацыяльнай філязофіі і паліталёгіі, праблемах сацыяльнага разьвіцьця, структуры грамадзтва і сацыяльных супярэчнасьцях.

  • Основное противоречие эпохи перехода от капитализма к социализму. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора философских наук. Минск, 1982. 37 с
  • Основные закономерности полной и окончательной победы социализма в СССР. Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук. Минск. 1966. 17 с
  • В. И. Ленин о победе социализма в СССР. Минск. 1970. 219 с.
  • Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Минск. 1980. 182 c.
  • Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Минск. 1996. 44 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.