Антоніё Бараган Фэрнандэс (па-гішпанску: Antonio Barragán Fernández; нарадзіўся 12 чэрвеня 1987 году, Пуэнтэдэўмэ, Гішпанія) ― колішні гішпанскі футбаліст. Гуляў на пазыцыі правага абаронцы.

Антоніё Бараган
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1987(1987-06-12)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2009
2009—2011
2011—2016
2016—2018
2017—2018
2018—2020
2020—2022
Лівэрпул
Дэпартыва
Рэал Вальядалід
Валенсія
Мідлзбра
Бэтыс (арэнда)
Бэтыс
Эльчэ
0 (0)
26 (2)
43 (0)
110 (1)
26 (0)
29 (0)
26 (0)
43 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Бараган быў падпісаны «Лівэрпулам» у ліпені 2005 году ва ўзросьце 18 гадоў. На той момант ён яшчэ не згуляў ніводнага матчу за першую каманду «Сэвільлі». Хоць большую частку ангельскага этапу сваёй кар’еры Антоніё правёў, выступаючы за рэзэрвовы склад «чырвоных», ён прыняў удзел у матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, у якім ён выйшаў на замену свайму суайчыньніку Фэрнанда Мар’ентэсу. Такім чынам Бараган стаў самым маладым замежнікам, якія калі-небудзь гулялі за «Лівэрпул».

4 жніўня 2006 году Антоніё вярнуўся ў Гішпанію, дзе гуляў за «Дэпартыва». Сума трансфэру склала 1 мільён фунтаў. 30 жніўня 2011 году Антоніё стаў футбалістам «Валенсіі», заключыўшы зь «лятучымі мышамі» 4-гадовы кантракт. Пагадненьне абышлося валенсійскаму клюбу ў 1,5 млн эўра[4].

  1. ^ а б в Antonio Barragán // FBref (мн.)
  2. ^ а б в BARRAGAN antonio fernandez // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Antonio Barragán Fernández // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Защитник «Вальядолида» Барраган перешел в «Валенсию». gazeta.ru

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць