Андэрс Цэльсіюс (па-швэдзку: Anders Celsius; 27 лістапада 1701, Упсала, Швэцыя — 25 красавіка 1744, Упсала, Швэцыя) — швэдзкі астраном і матэматык, геоляг і мэтэароляг. Прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы вынаходніцтву тэрмомэтру са стаградуснай шкалою вымярэньня, якая атрымала яго імя. Выкарыстоўваецца ў большасьці краінаў сьвету. Сам навуковец называў сваё вынаходніцтва прыладай, якая дазваляе ўбачыць, «у якой ступені цяплее, або халаднее ў пакоі». Спачатку Цэльсіюс вызначыў кропку кіпеньня вады як 0 градусаў, а кропку раставаньня лёду як 100 градусаў. Пасьля сьмерці Андэрса шкалу ў 1744 року «перакуліў» Карл Лінэй. Адгэтуль тэмпэратура плаўленьня лёду — 0 градусаў, а тэмпэратура кіпеньня — 100 градусаў.

Андэрс Цэльсіюс
Anders Celsius
Дата нараджэньня 27 лістапада (8 сьнежня) 1701[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 красавіка (6 траўня) 1744[1][2][6][…] (42 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты[7]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Упсальскі ўнівэрсытэт
Занятак астраном, фізык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік, хімік, мэтэароляг
Навуковая сфэра астраном, матэматык, мэтэароляг, геоляг
Месца працы Упсальскі ўнівэрсытэт
Вядомы як Вынаходнік шкалы вымярэньня тэмпэратуры
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d] і Royal Society of Sciences in Uppsala[d]
Навуковы кіраўнік Eric Burman[d][8]
Вучні Юган Готшальк Валерыюс[d]
Бацька Nils Celsius[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Абсэрваторыя упсальскага ўнівэрсытэту

Акрамя таго, навуковец зрабіў вялікі ўнёсак у вывучэньне паўночных зямель, у прыватнасьці ён удзельнічаў у ляпляндзкай экспэдыцыі (1736—1737) па вымярэньні мэрыдыяну. Аналягічная экспэдыцыя была потым арганізавана на экватар. Параўнаньне вынікаў дасьледаваньня пацьвердзіла разьлікі й здагадкі Ньютана пра тое, што Зямля мае форму эліпсоіду, пляскатага ля палюсоў.

У 1741 року заснаваў Упсальскую астранамічную абсэрваторыю. Даволі дакладна вымерыў яркасьць 300 зорак, выкарыстоўваючы сыстэму аднолькавых шкляных пласьцін, якія паглынаюць сьвятло.

Андэрс Цэльсіюс памёр ад сухотаў у 1744 року.