Андэрс Юнас Онгстрэм (па-швэдзку: Anders Jonas Ångström), таксама Ангстрэм (празь няслушнае вымаўленьне швэдзкай літары Å; нар. 13 жніўня 1814 у Лёгдэ, Мэдэльпад, Швэцыя, памёр 21 чэрвеня 1874 ва Ўпсале) — швэдзкі фізык і астраном, адзін з заснавальнікаў спэктраскапіі. У яго гонар была названа адзінка вымярэньня даўжыні — ангстрэм, а таксама адзін з кратараў на Месяцы. Онгстрэм зьяўляўся прафэсарам (з 1858 году) і рэктарам (у 1870—1871) Упсальскага ўнівэрсытэту. Яго праца «Аптычныя дасьледаваньні» (па-швэдзку: Optiska undersökningar; 1852) стала фундамантальнай у галіне спэктрааналізу. Андэрс Онгстрэм таксама дасьледаваў спэктар Канцавоснага зьзяньня.

Андэрс Онгстрэм
па-швэдзку: Anders Jonas Ångström
Дата нараджэньня 13 жніўня 1814(1814-08-13)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Лёгдэ, Мэдэльпад, Швэцыя
Дата сьмерці 21 чэрвеня 1874(1874-06-21)[4][2][3][…] (59 гадоў)
Месца сьмерці Упсала
Месца пахаваньня
Месца вучобы Упсальскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, астраном, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізыка, астраномія
Месца працы Упсальскі ўнівэрсытэт
Вядомы як заснавальнік спэктраскапіі
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Француская акадэмія навук, Каралеўскае фізыяграфічнае таварыства ў Люндзе[d], Дацкая каралеўская акадэмія навук[d] і Пруская акадэмія навук[d]
Навуковы кіраўнік Henrik Falck[d][7]
Вучні Робэрт Тален
Дзеці Knut Ångström[d] і Anna Augusta Ångström[d]
Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць