СС
СС (па-нямецку: Schutzstaffeln, die SS — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Нямеччыне 1930—1940-х гг.
Дата заснаваньня / стварэньня | 4 красавіка 1925 |
---|---|
Назва арыгінальнай мовай | SS |
Значная асоба | Гайнрых Гімлер, Райнгард Гейдрых, Ёзэф Мэнгеле, Рудальф Гес |
Сфэра дзейнасьці | палітычныя рэпрэсіі, генацыд, вайна, уціск, антыпаўстанцкі супраціў |
Бітва | Другая сусьветная вайна |
Старшыня | райхсфюрэр СС |
Кіраўнік | Julius Schreck, Joseph Berchtold, Erhard Heiden, Гайнрых Гімлер, Karl Hanke |
Друкаваны орган | Das Schwarze Korps |
Дэвіз | Meine Ehre heißt Treue |
Тэкст дэвізу | Meine Ehre heißt Treue |
Краіна | Ваймарская рэспубліка, Нацысцкая Нямеччына |
Палітычная ідэалёгія | нацыянал-сацыялізм |
Уласьнік | Ostindustrie |
Месца штаб-кватэры | Бэрлін, Мюнхэн |
Замяніў | Q96680094, Stoßtrupp Adolf Hitler |
Дата спыненьня існаваньня | 8 траўня 1945, 10 кастрычніка 1945 |
Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы Адольфа Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 году СС былі выдзеленыя з штурмавых атрадаў (СА) як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і райхсфюрэру СС Гайнрыху Гімлеру. У сьнежні 1939 колькасьць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). Зь сьнежня 1934 пачалося стварэньне частак узмацненьня СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменьне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасьць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).
У 1933—1945 ў падпарадкаваньні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лягеры і лягеры сьмерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і зьнішчэньня людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананьнях і дзяржаўнай прыналежнасьці як у Нямеччыне, так і ў акупаваных ёю краінах.
СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Нюрнбэрскі трыбунал прызнаў вялікую групу сябраў СС злачынцамі.