Андрэеўка (Добрускі раён)
Андрэ́еўка[1] — пасёлак у Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Андрэеўка ўваходзіць у склад Усохабудзкага сельсавету. Насельніцтва 110 чал. (2004).
Андрэеўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Усохабудзкі |
Насельніцтва: | 110 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247086 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°08′ пн. ш. 31°31′ у. д. / 52.133° пн. ш. 31.517° у. д.Каардынаты: 52°08′ пн. ш. 31°31′ у. д. / 52.133° пн. ш. 31.517° у. д. |
Андрэеўка на мапе Беларусі Андрэеўка |
Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Добрушу і за 5 км ад чыгуначнай станцыі Мікалаеўка, за 70 км ад Гомелю.
Гісторыя
рэдагавацьПасёлак заснаваны напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 року ў пасёлку дзейнічала паштовае аддзяленьне. З 8 сьнежня 1926 року па 30 сьнежня 1927 року цэнтар Андрэеўскага сельсавету Краснабудзкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага раёнаў Гомельскай акругі. У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас «Беларусь», працавалі вятрак і конная крупадзёрня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты забілі 15 мірных жыхароў. У баі за вёску ў верасьні 1943 року загінулі 2 жаўнеры, якія пахавалі ў брацкай магіле за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі.
У 1959 року вёска знаходзілася ў складзе калгасу імя А. Суворава з цэнтрам у вёсцы Ўсоская Буда.
Насельніцтва
рэдагавацьЗабудова
рэдагавацьУ мястэчку 63 жылыя хаты (2004). Пляноўка складаецца з 2 злучаных паміж сабой вуліцаў, з шыротнай арыентацыяй. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.