Андрушкі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Андрушкі
лац. Andruški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231335
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′49.1″ пн. ш. 25°32′21.9″ у. д. / 53.946972° пн. ш. 25.539417° у. д. / 53.946972; 25.539417Каардынаты: 53°56′49.1″ пн. ш. 25°32′21.9″ у. д. / 53.946972° пн. ш. 25.539417° у. д. / 53.946972; 25.539417
Андрушкі на мапе Беларусі ±
Андрушкі
Андрушкі
Андрушкі
Андрушкі
Андрушкі
Андрушкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне 19 стагодзьдзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. у Гавейскай воласьці, 34 рэвізскія душы, у складзе маёнтку Ільянова Радкевічаў. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласьці, 16 двароў, 108 жыхароў. У 1905 г. 129 жыхароў, 123 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 21 двор, 134 жыхары, якія мелі 21 карову, 18 коней, 193 дзесяціны зямлі.

У 19211939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 21 двор, 106 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 104 жыхары) у Князікоўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас імя С. М. Кірава, з 1953 г. у калгасе «Маладая гвардыя». 3 9 верасьня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. 3 1986 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 64 жыхары. У складзе калгаса «Маладая гвардыя».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 12 двароў, 25 жыхароў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць