Амафонная рыфма
Амафо́нная ры́фма — рыфма, у якой спалучаюцца словы-амафоны, г. зн. тыя, што гучаць аднолькава, але маюць рознае напісаньне і сэнс. Характарам і выяўленчай сутнасьцю такая рыфма блізкая да аманімічнай і калямбурнай. Амафонная рыфма сустракаецца ў фальклёрных творах:
- — Падымі, матуля, карытца,
- Вязём табе нявестачку сварыцца.
- — Нашто нам з нявестачкай сварыцца —
- Будзе мне нявестачка карыцца.
Вельмі своеасабліва амафонную рыфму ўжыў Р. Барадулін у адным са сваіх вершаў пра Віцебшчыну:
- Віцебшчына!
- Ты лёсам
- Ня выпешчана—
- Ты войнамі
- Выпесчана.
У гэтым прыкладзе рэдкая гіпэрдактылічная амафонная рыфма (выпешчана — выпесчана), суаднесеная гукавым падабенствам яшчэ з адным, галоўным для ўсяго твора паняцьцем — роднай паэту Віцебшчынай, — набывае асаблівы сэнс. Зусім іншы, а менавіта — камічны, эфэкт стварае амафонная рыфма ў наступных радках Н. Гілевіча:
- Хоць віном, а не вадзі́цай
- Поіш мяне, сваціца, —
- Не хачу з табой вадзі́цца,
- Бо ты любіш ва́дзіцца.
У гэтым чатырохрадкоўі рэдкае спалучэньне амафоннай (вадзі́цай — вадзі́цца) з амаграфічнай (вадзі́цца — ва́дзіцца).
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |