Гіпэрдактылічная рыфма

Гіпэрдактылі́чная ры́фма — такі від рыфмы, калі націск у сугучных словах падае далей чым на трэці склад ад канца. У беларускай паэзіі сустракаецца вельмі рэдка і толькі на чацьвёртым ад канца складзе. Вось прыклад гіпэрдактылічнай рыфмы з народнай песьні:

Ты бярозка не цярэ́бленая,
Твае сучайкі сярэ́браныя,
Маковачка пазало́чывана,
Чорным шоўкам перастро́чывана.

У сучаснай паэзіі гіпэрдактылічная рыфма ўжываецца ў спалучэньні з мужчынскай і жаночай рыфмамі ў вершах розных жанраў. Вялікі мастацкі эфэкт дасягаецца раптоўным зьяўленьнем рэдкай гіпэрдактылічнай рыфмы на фоне іншых, больш прывычных, рыфмаў.

Літаратура

рэдагаваць