Амаграфічная рыфма

Амаграфі́чная ры́фма — рыфма, у якой спалучаюцца словы-амографы, г. зн. тыя, што пішуцца аднолькава, але гучаць па-рознаму (у выніку рознага месца націску). Такая рыфма можа ўспрымацца як асаблівы від рознанаціскной рыфмы. Своеасаблівае ўжываньне амаграфічнай рыфмы ў спалучэньні са звычайнай знаходзім у жартоўных «карацельках-калямбурах» Н. Гілевіча:

Покуль бог папу на ра́су
Сыпаў срэбную расу́,
Чорт у храме выграб ка́су
І купіў сабе касу́.
Што ні хвіля, ні гадзі́на —
Лезе з скуры га́дзіна.
Увесь век яму гадзі́ла,
А ён кажа: га́дзіла!

Літаратура

рэдагаваць