Ам’ен
Ам’е́н (па-француску: Amiens, па-пікардзку: Anmien) — горад на поўначы Францыі, які месьціцца на сямі рукавах ракі Сомы. Галоўны горад гістарычнай вобласьці й былога рэгіёну Пікардыя (зь 1 студзеня 2016 — у складзе рэгіёну О-дэ-Франс). Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Сома. Насельніцтва на 2016 год — 133 755 жыхароў.
Ам’ен | |||||
франц. Amiens | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | О-дэ-Франс | ||||
Дэпартамэнт: | Сома | ||||
Кіраўнік: | Брыджыт Фурэ[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 14 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 80000, 80080, 80090 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°53′31″ пн. ш. 2°17′52″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 2.29778° у. д.Каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 2°17′52″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 2.29778° у. д. | ||||
Ам’ен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.amiens.fr/ |
Эканоміка й адукацыя
рэдагавацьЯк і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаваньне, лёгкая, хімічная прамысловасьць. У 1970 годзе адчыніўся ўнівэрсытэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Вэрна.
Славутасьці
рэдагавацьАмьен моцна пацярпеў падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Цэнтар гораду з адноўленай ратушай XVII стагодзьдзя, царквой Сэн-Жэрмэн XV стагодзьдзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасьляваенны час.
Галоўная славутасьць гораду — Ам’енская катэдра, здольны зьмясьціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 году сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Зборы старажытнаэгіпецкага, антычнага й заходнеэўрапейскага мастацтва разьмешчаны ў музэі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музэяў Францыі.
-
Ваенныя могілкі
-
Дом, у якім жыў і працаваў Жуль Вэрн
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
- ^ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |