Аліса Шварцэр (ням. Alice Schwarzer; 3 сьнежня 1942, Вупэрталь, Паўночны Райн-Вэстфалія, Нямеччына) ― нямецкая журналістка, публіцыстка, заснавальніца фэмінісцкага часопісу Emma, фэміністка[1].

Аліса Шварцэр
Alice Schwarzer
Імя пры нараджэньні Аліса Сафія Шварцэр
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1942
Месца нараджэньня Вупэрталь, Нямеччына
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы Вэнсэнскі ўнівэрсытэт (Францыя)
Прафэсіі Журналістка, публіцыстка, рэдактарка
Навуковая сфэра feminist movement[d]
Месца працы часопіс Emma
Узнагароды
Сайт aliceschwarzer.de (ням.)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Аліса Сафія Шварцэр нарадзілася ў Вупэрталі ў сям'і незамужняй маці і расла разам з бабуляй і дзядулем. Пазьней яна ахарактарызавала свайго дзеда як чалавека вельмі "мацярынскага", а сваю бабулю як чалавека «вельмі палітызаванага зь вялікім пачуцьцём справядлівасьці». Бабуля і дзядуля былі актыўнымі антынацыстамі. Падчас Другой сусьветнай вайны Алісу эвакуявалі ў Баварыю[2].

Аліса Шварцэр вырасла ў сям'і атэістаў, але ў дванаццаць гадоў папрасіла прыняць хрост у эвангельскую рэлігію. Цяпер яна называе сябе няверніцай[3].

Аліса Шварцэр паступіла ў школу камэрцыі і некалькі гадоў працавала ў камэрцыі, але не дасягнула посьпехаў у тых працах, якія ў той час былі прызначаныя для жанчынаў. У 1963 годзе яна зьехала ў Парыж, дзе вывучала францускую мову, працуючы нянькай[4].

У 1965 годзе яна вярнулася ў Нямеччыну, дзе працавала ў Düsseldorfer Nachrichten і ў газеце Pardon. З 1970 па 1974 год працавала ў Парыжы ў якасьці пазаштатнай палітычнай карэспандэнткі радыё, тэлевізыці і прэсы. Ейная любімая сфэра - гэта «наступствы 68 году ў палітычнай, сацыяльнай і культурнай сфэры»[5].

Навучалася ў Францыі ў Вэнсэнскім унівэрсытэце ― вывучала псыхалёгію і сацыялёгію, а таксама вучылася ў прафэсара Мішэля Фуко[6].

Актывісцкая і публіцысцкая дзейнасьць

рэдагаваць

Аліса Шварцэр лічыцца адной з ініцыятарак MLF (Жаночага вызваленчага руху) у Францыі. Дзякуючы ёй ідэалёгія руху была распаўсюджаная крыху пазьней у Нямеччыне[7].

Яна таксама лічыцца ў Нямеччыне «культурнай перакладніцай» Сымоны дэ Бавуар, зь якой сябравала і запісала некалькі вядомых інтэрвію. Аліса Шварцэр удзельнічала ў распаўсюджваньні думкі францускай філёзафкі ў нямецкамоўным сьвеце[8].

У Нямеччыне яна зьяўляецца ініцыятаркай кампаніі ў СМІ («PorNO»), накіраванай на забарону парнаграфіі, якая, на ейную думку, парушае годнасьць жанчынаў, і ў прыватнасьці, гвалтоўная парнаграфія ці БДСМ. Гэтая кампанія атрымала палітычную падтрымку з усіх бакоў, але таксама стала прадметам крытыкі з боку іншых фэмінісцкіх рухаў, якія выступалі за парнаграфію і свабоду сэксуальнай прадукцыі[9].

У 1971 годзе, праз два месяцы пасьля публікацыі ў Францыі «Manifeste des 343» (Маніфэст 343), падпісанага францужанкамі, якія абвесьцілі пра тое, што рабілі падпольна аборты, яна апублікавала падобны маніфэст у нямецкім часопісе Stern «Wir haben abgetrieben!» ― яго падпісалі 374 немкі[10].

У 1975 годзе ў кнізе «Малая розніца і ейныя вялікія наступствы», бэстсэлер, перакладзены на 13 моваў, асудзіла ўладу мужчынаў над жанчынамі праз гетэрасэксуальны рэжым[11].

У 1977 годзе яна запусьціла вядомы фэмінісцкі часопіс EMMA, які выходзіць да сяньня і зьяўляецца галоўным нямецкамоўным фэмінісцкім мэдыйным рупарам[12].

Актыўна змагалася за правы геяў[13].

Аліса Шварцэр падтрымлівала крыміналізацыю прастытуцыі. Яна таксама выступала супраць ісламізму і нашэньня хіджабу. Шварцэр падкрэсьлівала падпарадкаванае становішча жанчыны ў ісламе. Яна таксама ўзьнімала праблему гвалту над жанчынамі ў ісламскай культуры ў кантэксьце навагодніх нападаў на жанчынаў у Кёльне ў 2016 годзе[14].

У 2011 годзе А. Шварцэр апублікавала аўтабіяграфію Lebenslauf (Curriculum vitae)[15].

У чэрвені 2018 году Аліса Шварцер пабралася шлюбам з фатаграфіняй Бэцінай Фітнэр[16].

Зьяўляецца аўтаркай шматлікіх фэмінісцкіх эсэ, у тым ліку інтэрвію з Сымонай дэ Бавуар. Таксама напісала ўспаміны[17].

• Frauen gegen den § 218. Suhrkamp Verlag, Frankfurt 1971.

• Frauenarbeit – Frauenbefreiung. Suhrkamp Verlag, Frankfurt 1973. 1985 neu aufgelegt als: Lohn: Liebe Der kleine Unterschied und seine großen Folgen. Frauen über sich; Beginn einer Befreiung. Protokolle und Essays. 1. Auflage 1975. S. Fischer, Frankfurt a. M. (bis 2002 mehrere Auflagen)

• So fing es an – 10 Jahre neue Frauenbewegung. Chronik. Emma Frauenverlag, 1981. (1983, Taschenbuch bei dtv)

• Mit Leidenschaft. Texte von 1968–1982. Rowohlt Verlag, Hamburg 1982.

• Simone de Beauvoir heute – Gespräche aus 10 Jahren. Interviews und Essays. Rowohlt Verlag, Hamburg 1982.

• Warum gerade sie? Weibliche Rebellen. Luchterhand Verlag, Frankfurt am Main 1989. (Taschenbuch im Fischer Verlag)

• Von Liebe + Haß. Fischer Verlag, Frankfurt 1992.

• Eine tödliche Liebe – Petra Kelly + Gert Bastian. Kiepenheuer & Witsch, Köln 1994, ISBN 3-462-02288-1. (Taschenbuch im Heyne Verlag, München

• Marion Dönhoff – Ein widerständiges Leben. Kiepenheuer & Witsch, Köln 1996, ISBN 3-462-02531-7. (Taschenbuch im Knaur Verlag, München)

• So sehe ich das. Texte von 1992–1996. Kiepenheuer & Witsch, Köln 1997.

• Romy Schneider – Mythos und Leben. Kiepenheuer & Witsch, Köln 1998, ISBN 3-462-02740-9. (Taschenbuch im Knaur Verlag, München)

• Der große Unterschied. Gegen die Spaltung von Menschen in Männer und Frauen. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2002, ISBN 3-462-02934-7. (Taschenbuch im Fischer Verlag 2000, ISBN 3-596-15237-2).

• Alice im Männerland. Eine Zwischenbilanz. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2002, ISBN 3-462-03143-0

• Alice Schwarzer porträtiert Vorbilder und Idole. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2003, ISBN 3-462-03341-7.

• Frauen mit Visionen, mit Fotografin Bettina Flitner, Knesebeck, München 2004

• Liebe Alice, liebe Barbara. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2005. (Briefwechsel mit Barbara Maia)

• Die Antwort. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2007, ISBN 978-3-462-03773-9.

• Simone de Beauvoir. Ein Lesebuch mit Bildern. Rowohlt, Reinbek 2007

• Simone de Beauvoir. Weggefährtinnen im Gespräch. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2007

• Journalistin aus Passion. Picus, Wien 2010

• Lebenslauf. Autobiografie. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2011, ISBN 978-3-462-04350-1. (Autobiografie)

• Reisen in Burma. (mit Fotos von Bettina Flitner), DuMont Verlag, Köln 2012, ISBN 978-3-8321-9424-6.

• Meine algerische Familie. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2018, ISBN 978-3-462-05120-9.

• Lebenswerk. Zweiter Teil der Autobiografie. Kiepenheuer & Witsch, Köln 2020.

• Alice Schwarzer: Simone de Beauvoir live. 45-Minuten-TV-Porträt aus dem Jahr 1973, DVD dt. und franz. Version, Emma-Verlag, Köln 2008.

• Der Chef. Filmporträt von Alice Schwarzer, Arte 2008.

  1. ^ Claudine Brelet, Béatrice Didier (dir.), Antoinette Fouque (dir.) et Mireille Calle-Gruber (dir.), Le Dictionnaire universel des créatrices, t. 1, Éditions des femmes, 2013 p. 161.
  2. ^ Bascha Mika: Alice Schwarzer. Eine kritische Biographie. Rowohlt, Reinbek 1998.
  3. ^ Bascha Mika: Alice Schwarzer. Eine kritische Biographie. Rowohlt, Reinbek 1998.
  4. ^ Miriam Gebhardt, Alice au pays de personne, 2012.
  5. ^ Cornelia Möser, «Après Le Deuxième sexe, la sexualité en question», Le Magazine littéraire, no 566, avril 2016, p. 90 à 92.
  6. ^ Claudine Brelet, Béatrice Didier (dir.), Antoinette Fouque (dir.) et Mireille Calle-Gruber (dir.), Le Dictionnaire universel des créatrices, t. 1, Éditions des femmes, 2013 p. 161.
  7. ^ Frédéric Lemaître, «L'Allemande tout feu tout femmes», M, le magazine du Monde, 16 novembre 2013, p. 21-22.
  8. ^ Frédéric Lemaître, «L'Allemande tout feu tout femmes», M, le magazine du Monde, 16 novembre 2013, p. 21-22.
  9. ^ Cornelia Möser, «Après Le Deuxième sexe, la sexualité en question», Le Magazine littéraire, no 566, avril 2016, p. 90 à 92.
  10. ^ Claudine Brelet, Béatrice Didier (dir.), Antoinette Fouque (dir.) et Mireille Calle-Gruber (dir.), Le Dictionnaire universel des créatrices, t. 1, Éditions des femmes, 2013 p. 161.
  11. ^ Cornelia Möser, «Après Le Deuxième sexe, la sexualité en question», Le Magazine littéraire, no 566, avril 2016, p. 90-92.
  12. ^ Cornelia Möser, «Après Le Deuxième sexe, la sexualité en question», Le Magazine littéraire, no 566, avril 2016, p. 90-92.
  13. ^ Bascha Mika: Alice Schwarzer. Eine kritische Biographie. Rowohlt, Reinbek 1998.
  14. ^ Christoph Amend, Jochen Wegner: Alice Schwarzer, wie wird man eine Frau? In: Alles gesagt? Interviewpodcast von Zeit Online. 8. Oktober 2020.
  15. ^ Miriam Gebhardt: Alice im Niemandsland. Wie die deutsche Frauenbewegung die Frauen verlor. Deutsche Verlags-Anstalt, München 2012.
  16. ^ Christoph Amend, Jochen Wegner: Alice Schwarzer, wie wird man eine Frau? In: Alles gesagt? Interviewpodcast von Zeit Online. 8. Oktober 2020.
  17. ^ Miriam Gebhardt: Alice im Niemandsland. Wie die deutsche Frauenbewegung die Frauen verlor. Deutsche Verlags-Anstalt, München 2012.