Аляксей Фірсаў

беларускі футбаліст

Аляксей Фірсаў (нар. 7 лютага 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Баранавічаў» і моладзевай зборнай Беларусі.

Аляксей Фірсаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лютага 2002(2002-02-07)[1] (22 гады)
Рост 181 см
Вага 75 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баранавічы
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023 Дынама Менск 0 (0)
2022 Дняпро Магілёў 21 (0)
2023 Дынама Берасьце 9 (0)
2023 Нафтан 3 (0)
2024—4 Баранавічы 33 (1)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2022 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

З 2019 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», на наступны год замацаваўся ў дублі. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але не дэбютаваў за яе ў афіцыйных матчах. З пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з магілёўскім «Дняпром», які ў сакавіку ўзяў абаронцу ў арэнду[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага туру супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна ў стартавым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў магілёўскі клюб[4].

У студзені 2023 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[5]. У ліпені 2023 году пакінуў берасьцейскі клюб[6] і быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[7]. У лютым 2024 году стаў гульцом «Баранавічаў»[8].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць Расеі (1:6).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць