Аляксей Тараканаў

беларускі футбаліст

Аляксей Тараканаў (нарадзіўся 26 сакавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага клюбу «Аўтазаводзец-Трактар».

Аляксей Тараканаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1996(1996-03-26)[1] (28 гадоў)
Рост 174 см
Вага 61 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Юні Ікс Лабс[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Менск 0 (0)
2016 Смаргонь 21 (3)
2017—2018 Іслач 13 (0)
2018 Белшына 23 (2)
2019 Смаргонь 8 (0)
2022—2023 Аўтазаводзец-Трактар[d] 24 (7)
2024—4 Юні Ікс Лабс[d]
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 21) 3 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2013 году выступаў за дубль. У пачатку 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. З пачатку 2017 году праходзіў прагляд у «Іслачы», зь якой у лютым падпісаў кантракт[3]. 29 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Менску» (0:2). У далейшым працягваў часам зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.

У красавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[4]. У першай палове сэзону звычайна гуляў у пачатковым складзе, пазьней часьцей выходзіў на замену. У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[5], а ў сьнежні па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[6].

У сакавіку 2019 году зноў стаў гульцом «Смаргоні». Большую частку сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы. У сьнежні 2019 году падоўжыў пагадненьне з смаргонскім клюбам[7], аднак у пачатку 2020 году ўсё ж пакінуў каманду. У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля «Менску», дзе заставаўся да 2022 году. У ліпені 2022 году быў заяўлены за менскі «Трактар» у Другой лізе.

Міжнародная рэдагаваць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны (0:1).

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 13 0
Белшына 2018 Першая ліга 23 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць