Аляксей Дужы
Аляксей Дужы (нар. 5 кастрычніка 1982) — беларускі плястычны хірург, грамадзкі актывіст і палітычны вязень.
Аляксей Дужы | |
Род дзейнасьці | плястычны хірург, грамадзкі актывіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 кастрычніка 1982 (42 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Занятак | пластычны хірург |
Сябра ў | За Свабоду, ТБМ і Гісторыка |
Сайт | duzhy.com |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў Гомельскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, пасьля працаваў па разьмеркаваньні ў раённым шпіталі ў Петрыкаве[1]. З 2010 па 2016 г. працаваў па спэцыяльнасьці ў Гомелі[1], а потым — у Менску[2]. Праходзіў практыку за мяжою, у тым ліку ў Турэччыне[2].
Плястычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі, сябра Беларускага Таварыства плястычнай рэканструктыўнай і эстэтычнай хірургіі[3].
Сябра руху «За Свабоду», Таварыства беларускай мовы[4] і моладзевай грамадзкай арганізацыі «Гісторыка».
Выступаў з публічнымі зваротамі ў падтрымку беларускай мовы[5], з афіцыйнымі зваротамі ў розныя дзяржаўныя ўстановы па тэме русіфікацыі і аховы гістарычнай спадчыны[6][7][8][9][10].
Затрымліваўся падчас акцый пратэсту 2020 г.[4][11]
24 лютага 2021 г. у яго дома правялі ператрус[12].
Арышт
рэдагаваць2 лютага 2023 г.[3] быў затрыманы на працоўным месцы. Пасьля адміністрацыйнага арышту ня выйшаў на волю. Утрымліваўся ў ізалятары на вул. Акрэсьціна. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).
28 лютага 2023 г. беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву, у якой прызналі Аляксея Дужага і яшчэ 11 чалавек палітычнымі вязьнямі[13]
З 10 сакавіка быў пераведзены з Акрэсціна ў Турму №8 у Жодзіна. 28 красавіка адбыўся суд, паводле якога яму прысуджана 2 гады хатняй хіміі.
Публікацыі
рэдагаваць- Уладзімір Георгіевіч Чэшык (1929—2001) / Дужы А. І. // Здравоохранение. — 2007. — № 10. — С. 74-77.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Барацьба з узростам павінна быць граматнай — Утульная хатка,
- ^ а б Беларускамоўны пластычны хірург Дужы: Рабіць аперацыі на носе вучыўся на трупах амерыканскіх бяздомных — Наша Ніва, 19.02.2020
- ^ а б АЛЯКСЕЙ ДУЖЫ — Вясна (цэнтар)
- ^ а б «Выпалі два дні прыёму». Плястычны хірург, якога затрымалі са сьцягам на парозе кватэры, адбыў у Жодзіне двое сутак Радыё Свабода, 22.09.2020
- ^ «Каб пачаць размаўляць па-беларуску, трэба проста пачаць размаўляць» — Радыё Рацыя
- ^ У Мінабароны лічаць, што ваенную гісторыю Беларусі фарміравалі Пётр I і Сувораў — Эўрарадыё, 30/08/2021
- ^ Известный пластический хирург по просьбе активиста из Рогачёвского района направил обращение в Администрацию президента и получил курьёзный ответ [Вядомы плястычны хірург па просьбе актывіста з Рагачоўскага раёну накіраваў зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта і атрымаў кур’ёзны адказ] — progomel.by, 14.07.2020
- ^ У Слоніме «партызаны» перакладаюць на беларускую расейскамоўнае графіці — Хартыя'97, 9.08.2019
- ^ Не крыміналка, але пошукі ідуць (фота) — orsha.eu, 18.06.2020
- ^ Гомельскія краязнаўцы вярнулі Старому Ўнівермагу арыгінальныя дзверы — Флагшток, 29.01.2021
- ^ Беларускамоўнага хірурга затрымалі на парозе кватэры — і праз два дні нечакана адпусцілі без суда і пратакола — Наша Ніва, 22.09.2020
- ^ Гомельская міліцыя прыйшла з вобшукам да вядомага мінскага хірурга — Флагшток, 24.02.2021
- ^ Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі — Вясна (цэнтар), 28.02.2023
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Што найчасцей павялічваюць беларусы? Адказвае пластычны хірург — Інтэрвію тэлеканалу «Белсат», 05.04.2020