Аляксандар VI (папа рымскі)
Алякса́ндар VI (па-лацінску: Alexander PP. VI), ад нараджэньня Радэрык Льянсоль і дэ Борха і Борха (па-каталянску: Roderic Llançol i de Borja i Borja, па-гішпанску: Rodrigo Lanzol i de Borja i Borja) ці Радрыга Борджыя (па-італьянску: Rodrigo Borgia; 1 студзеня 1431, Хатыба, Арагонская карона — 18 жніўня 1503, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі (1492—1503), другі з гішпанскага роду Борха. Значна пашырыў межы Папскай дзяржавы, пераўтварыўшы яе ў адну з найбуйнейшых дзяржаваў Італіі. Адначасна скандалы, якімі суправаджалася ягонае валадараньне, моцна падарвалі маральны аўтарытэт папства і наблізілі пачатак Рэфармацыі[2][3].
Alexander PP. VI | |
Чын | 1444 |
---|---|
Пачатак папства | 11 жніўня 1492 |
Канец папства | 18 жніўня 1503 |
Папярэднік | Інакенцыюс VIII |
Супрацьстаяў | Піюс III |
Іншыя пасады | |
Пасьвечаньні | |
Ардынацыя | 1468 |
Кансэкрацыя | 30 кастрычніка 1471 |
Кардынальства | 17 верасьня 1456 Калікстам III |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Радэрык Льянсоль і дэ Боржа-і-Боржа |
Нарадзіўся | 1 студзеня 1431 Хатыба, Валенсія, Арагонская карона |
Памёр | 18 жніўня 1503 (72 гады) Рым, Папская дзяржава |
Пахаваны | Санта-Марыя-ін-Мансэрата |
Дэнамінацыя | Рымска-каталіцкая |
Бацькі | Хафрэ Льянсоль і Эскрыва Ісабэль дэ Борха |
Дзеці | |
Адукацыя | |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пераходны дыякан |
Герб | |
Іншыя папы па імені Аляксандар |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБыў юрыстам і вайскоўцам, затым пад уплывам свайго дзядзькі папы |Калікста III прысьвяціў сябе царкоўнай кар’еры. Калікст ІІІ менаваў яго спачатку біскупам Валенсіі, потым кардынал-дыяканам і, нарэшце, віцэ-канцлерам курыі, хаця Радрыга дэ Борджыя ня меў манаскіх сьвячэньняў. Талентам, энэргіяй і багацьцем набыў вялікі ўплыў, так што, нягледзячы на распусны лад жыцьця, ён па сьмерці Інакенцыя VIII быў абраны ягоным пераемнікам. Быў ці ня самым распусным папам з часоў Атонаў[4].
Ягоная дзейнасьць, якая супала з бурнай эпохай італьянскай гісторыі, сучаснай Карлу VIII і Людовіку XII, адзначаная пэўнымі дзяржаўнымі посьпехамі, але час ягонага пантыфікату ўяўляе абуральную карціну самаўпраўнасьці, падступства і распусты, хоць частка злачынстваў, узьведзеных на яго і ягоных сваякоў, мусіць быць аднесеная да паклёпаў[4]. Меў некалькі дзяцей ад Ваноцы Катанэі: сыноў Чэзарэ й Хуана, дачку Люкрэцыю[5].
Пры дапамозе сына, якога ён зрабіў герцагам Раманьі, ён пазбавіўся ад большасьці дробных валадароў паўночнай часткі Папскай вобласьці, а сам, карыстаючыся то атрутай, то прамым забойствам, вынішчыў сваіх бліжэйшых ворагаў і ўзьвялічыў сваіх сваякоў. Нягледзячы на гэта, аўтарытэт яго сярод тагачасных правіцеляў быў высокі, што выявілася ў вынясеньні на ягоны суд спрэчкі паміж Гішпаніяй і Партугаліяй пра мяжу паміж заваяванымі імі заморскімі землямі[4], паміж якімі ён, выдаўшы булу «Inter caetera», правёў дэмаркацыйную лінію ад паўднёвага да паўночнага полюсу Зямлі[5].
Зацятае змаганьне Аляксандра VI за непадзельную ўладу выклікала супраціў. Ідэйна яго ўзначаліў Джыраляма Саванароля, вайсковую моц прадставіла Францыя. Увосень 1493 року француская армія перайшла Альпы, захапіла Мілян, Флярэнцыю і — 3 студзеня 1494 году — Рым. Аляксандар VI зачыніўся ў замку Сьвятога Анёла і вёў перамовы з каралём Францыі, які рушыў на поўдзень і 12 траўня 1494 року каранаваўся як кароль Нэапалю. 31 сакавіка 1495 року паўстала Вэнэцыянская Ліга, якую ўзначаліў папа. Француская армія была выціснутая з Італіі, і ўлада Аляксандра VI і ягонага роду адноўленая[5].
Памёр ад гарачкі, а не ад атруты, як некаторыя сьцьвярджалі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christopher Hibbert. The Borgias and Their Enemies. — Harcourt, Inc., 2008. — ISBN 978-0-15-101033-2
- ^ Alexander VI (анг.). Encyclopædia Britannica (16 студзеня 2014). Праверана 24 сакавіка 2014 г.
- ^ Richard Marius. Martin Luther. — 3rd ed.. — Harvard University Press, 1999. — С. 82.
- ^ а б в г Энц. словарь Брокгаўза и Ефрона…
- ^ а б в Jan Wierusz Kowalski…
Літаратура
рэдагаваць- Александр, римские папы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАляксандар VI (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аляксандар VI. Catholic Encyclopedia