Аляксандар Ярэміч
Аляксандар Ярэміч (1876 — 1920) — урач, грамадзкі дзяяч, мэцэнат. Знаёмы Янкі Купалы.[1]
Аляксандар Ярэміч | |
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Парфіравіч Ярэміч |
---|---|
Род дзейнасьці | урач, мэцэнат |
Дата нараджэньня | 1876 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1920 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | лекар |
Навуковая сфэра | мэдыцына |
Месца працы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Ваенна-мэдыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар мэдычных навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сыбіры. Удзельнік культурна-грамадзкага руху беларусаў у Пецярбургу. У 1916—1917 гадох — сябра Пецярбурскага камітэту Беларускага таварыства па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыцьцю дзіцячых ясьляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазьней працаваў у Хабараўскім краі.[1]
Аляксандар Ярэміч і Янка Купала
рэдагавацьПазнаёміўся зь Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцьця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысьвячэньне: «Шчыра паважанаму доктару А.П.Ярэмічу гэту кніжку пасьвячаю. Аўтар».[1]
Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэтае падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»:
…Сяргей Ясенін затым лёгка стукнуў Дубоўку па сьпіне, падміргнуў яму: – Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава неўразуменьне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным унівэрсытэце імя Шаняўскага. Тады ўжо пасьпеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандар Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаваньне яму прапанавалі дзьве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцьця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» зьявілася праз тры гады…[2] | ||
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ярэміч». — С. 701.
- ^ Круг: раман-біяграфія Дзеяслоў. Літаратурна-мастацкае і публіцыстычнае выданьне. №12. Праверана 24 траўня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ярэміч» / Аўтар — А.С.Ліс. — С.701
- Есакоў А. Выдавец купалавых твораў / Полымя. — Мн., 1969. — № 6.
- Родчанка Р. Паплечнікі Альгерда Абуховіча / Літаратура і мастацтва. — Мн., 1967. — 4 красавіка.
- Пашкевіч А. Круг: раман-біяграфія / Дзеяслоў. — Мн., 2004. — № 12.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пісьменьнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч / Аўтар — Тодар Кулеша / Glusk Online