Аляксандар Якабсон
Алякса́ндар Серафі́мавіч Якабсо́н (нар. 18 красавіка 1951 ў Гомелі) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі (ад 2010 да 2014 году).
Аляксандар Якабсон | |
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі | |
---|---|
28 сьнежня 2010 — 18 жніўня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Зянон Ломаць |
Наступнік: | Леанід Анфімаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 красавіка 1951 (73 гады) Гомель, БССР |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту па спэцыяльнасьці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў майстрам трэсту «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласьці, пасьля служыў у войску. 1975—1985 — майстар, прараб, старшы прараб, галоўны інжынэр спэцыялізаванае будаўнічае ўправы аб’яднаньня «Гомельсельбуд». 1985 — інструктар аддзелу будаўніцтва Гомельскага абкаму КПБ.
1986—1996 — старшыня Сьветлагорскага гарвыканкаму Гомельскай вобласьці. У 1991 годзе скончыў Менскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня.
У 1996 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, пасьля рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі перайшоў у Нацыянальны сход. 1997—1998 — першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму. 1998—2001 — старшыня Гомельскага гарвыканкаму. 2001—2010 — старшыня Гомельскага аблвыканкаму. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ (1996—2000), чалец Савету Рэспублікі НС РБ 3-га і 4-га скліканьняў. Ад 28 сьнежня 2010[1] да 18 жніўня 2014 году[2] быў старшынём Камітэту дзяржкантролю Беларусі.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ордэнам Пашаны.
10 ліпеня 2003 году атрымаў вымову за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы работнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях.
Сям’я
рэдагавацьЖонка, Галіна Калатухіна, сканала ў 2014[3]. Сын Тарас — намесьнік дырэктара «Беларуснафта-Нафтахімпраект».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 691 «О назначении А. С. Якобсона Председателем Комитета государственного контроля Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Главный контролер Беларуси Александр Якобсон освобожден от должности — TUT.BY
- ^ Зьміцер Панкавец. (18 жніўня 2014) Пяць фактаў пра звольненага сёньня Аляксандра Якабсона Грамадзтва. Наша Ніва. Праверана 19 жніўня 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Аляксандар Якабсон назначаны старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010