Леанід Анфімаў
Леані́д Васі́льевіч Анфі́маў (нар. ў 1954 годзе, в. Сіма Юр’еў-Польскага раёну Ўладзімерскай вобласьці РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (2014—2020).
Леанід Анфімаў | |
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусі | |
---|---|
14 кастрычніка 2014 — 3 чэрвеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Аляксандар Якабсон |
Наступнік: | Іван Церцель |
Першы намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | |
28 сьнежня 2010 — 14 кастрычніка 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
13 кастрычніка 2006 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1954 в. Сіма, Юр’еў-Польскі раён, Уладзімерская вобласьць, РСФСР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на розных пасадах на Менскім аўтамабільным заводзе, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзелу Заводзкага райкаму КПБ г. Менску (1984—1986), намесьнікам старшыні плянавае камісіі выканкаму Менскага гарадзкога Савету народных дэпутатаў (1986—1988). У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.
1989—1991 гг. — генэральны дырэктар творча-вытворчага аб’яднаньня «Дызайн» Саюзу дызайнэраў Беларусі. 1991—2001 гг. — праца ў Менгарвыканкаме. 2001—2003 гг. — начальнік галоўнае ўправы кантролю за банкаўскай сыстэмай і рынкам каштоўных папераў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. ачоліў Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу Камітэту дзяржкантролю. 2004—2005 гг. — першы намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму. 2005—2006 гг. — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю. 2006—2010 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
З 28 сьнежня 2010 першы намесьнік старшыні[1], з 14 кастрычніка 2014 — старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 692 «О назначении Л.В.Анфимова»(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Прэс-дасье Беларусі» (рас.)