Аляксандар Гур’янаў
Аляксандар Яўгенавіч Гур’янаў (нар. 8 сьнежня 1972 году) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь, амбасадар.
Аляксандар Гур’янаў | |
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
люты 2011 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Андрэй Яўдачэнка |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя | |
19 студзеня 2006 — 4 лістапада 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Сямешка |
Наступнік: | Натальля Жылевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 сьнежня 1972 (51 год) |
Адукацыя: |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1994). У 1993—1997 гадох працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спэцыялістам, начальнікам і намесьнікам начальніка ўпраўленьня па крэдытах і інвэстыцыях. У 1997—1999 гадох працаваў другім сакратаром у амбасадзе ў Рэспубліцы Польшча, у 1999—2002 — дарадцам у амбасадзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2002—2006 гадох быў начальнікам упраўленьня Азіі й Афрыкі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
19 студзеня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 году[2].
У лютым 2011 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў[3].
22 снежня 2015 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сумяшчальніцтве[4].
3 сакавіка 2016 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве[5].
29 ліпеня 2019 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сан-Марына па сумяшчальніцтве[6].
20 ліпеня 2020 году быў вызвалены з пасады амбасадара ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[7].
З 24 жніўня 2020 году па 29 кастрычніка 2021 году[8] займаў пасаду першага намесьніка міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 января 2006 г. №32 «О назначении А. Е. Гурьянова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Корея и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 ноября 2010 г. № 563 «Об освобождении от должности А. Е. Гурьянова»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Лукашенко дал согласие на назначение Гурьянова заместителем министра иностранных дел Беларуси / БЕЛТА (рас.)
- ^ Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні
- ^ Прыняцце кадравых рашэнняў. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- ^ Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 15 студзеня 2021 г.
- ^ Архіўная копія (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020). Архіўная копія ад 22 ліпеня 2020 г.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2021 года № 617 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кіраўніцтва МЗС (рас.)