Аляксандар Сазанкоў
Аляксандар Сазанкоў (нарадзіўся 18 сакавіка 1984 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Касьцюковічы».
Аляксандар Сазанкоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1984[1] (40 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 78 кг[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Касьцюковічы[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2009 | Дняпро Магілёў | 86 (22) |
2010 | Дынама Менск | 22 (5) |
2010—2012 | Лехія Гданьск | 10 (1) |
2013—2017 | Дняпро Магілёў | 82 (13) |
2017 | Ворша | 12 (1) |
2018—2019 | Горкі | 19 (2) |
2019 | Ворша | 6 (0) |
2021—2022 | Горкі | 0 (0) |
2023— | Касьцюковічы[d] | 2 (0) |
Зборныя | ||
2002 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец магілёўскага «Дняпра». Зь цягам часу стаў асноўным нападнікам каманды. У 2010 годзе гуляў за менскае «Дынама» (дзе таксама быў асноўным нападнікам). У верасьні 2010 году перайшоў у гданьскую «Лехію», але ня даў рады ў чэмпіянаце Польшчы праз траўмы і канфлікту з кіраўніцтвам клюбу. У выніку ў верасьні 2012 году скасаваў кантракт зь «Лехіяй». Тады ж вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро», але праз судовыя працэсы зь «Лехіяй» здолеў зайграць за «Дняпро» толькі ў сэзоне 2013 году. Замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага нападніка, але нярэдка яго замяняў Дзьмітры Коўб, але за ўвесь сэзон здолеў забіць толькі адзін гол.
Сэзон 2014 году пачаў выдатна — дубль Сазанкова ў браму «Гомлю» дазволіў магілёўскаму клюбу прабіцца ў паўфінал Кубка Беларусі. Але ў тым жа матчы ён атрымаў траўму, празь якую прапусьціў большую частку сэзону. Вярнуўся на поле ў жніўні 2014 году і замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага нападніка, але ня здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з камандай[3]. У сэзоне 2015 году быў асноўным нападнікам клюбу ў Першай лізе, але значную колькасьць матчаў прапусьціў праз траўмы.
У лютым 2016 году зноў падоўжыў пагадненьне з магілёўцамі[4]. У сэзоне 2016 году дапамог «Дняпру» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўмы, вярнуўся на поле толькі ў чэрвені. У ліпені 2017 году пакінуў магілёўскі клюб[5]. У жніўні 2017 году далучыўся да «Воршы», за якую выступаў да сканчэньня сэзону 2017 году. У 2018—2019 гадах гуляў у складзе клюбу Другой лігі «Горкі». У жніўні 2019 году зноў стаў гульцом «Воршы»[6], дзе гуляў да канца году, зрэдку выходзячы на замену ў канцы матчаў. У пачатку 2021 году зноў быў заяўлены за «Горкі», аднак на полі не зьяўляўся. З пачатку 2023 году далучыўся да «Касьцюковічаў».
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 17 | 7 |
2016 | Першая ліга | 24 | 4 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 | |
Ворша | Першая ліга | 12 | 1 | |
Горкі | 2018 | Другая ліга | 16 | 2 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://www.pressball.by/footballstat/alexandr_sazankov/
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ "Днепр" заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым
- ^ "Днепр" продлил контракты с Сазанковым и Копанцовым
- ^ "Днепр" расстался с Юрченко и Сазанковым
- ^ Сазанков продолжит карьеру в "Орше"
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)