Алесь Петрашкевіч

(Перанакіравана з «Аляксандар Петрашкевіч»)

Але́сь (Алякса́ндар Леані́давіч або Ляво́навіч) Петрашке́віч (1 траўня 1930, в. Пярэвалачня, Талачынскі раён — 24 жніўня 2012[1]) — беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданьні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі. Узнагароджаны Ордэнам «Знак Пашаны». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР ад 1974 году.

Алесь Петрашкевіч
лац. Aleś Pietraškievič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 траўня 1930(1930-05-01)
Памёр 23 жніўня 2012(2012-08-23) (82 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург
Гады творчасьці 1954—2012
Жанр п’еса, драма, камэдыя, трагедыя
Мова беларуская
Значныя творы «Напісанае застаецца»
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і сялянаў. У 1955 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ.

Працаваў у ЦК ЛКСМБ, ЦК КПБ. У 1967 годзе ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата гістарычных навук па тэме «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік Камуністычнай партыі ў мабілізацыі моладзі на выкананьне сямігадовага пляну разьвіцьця народнай гаспадаркі (1959—1965 гг.)» пад навуковым кіраўніцтвам Міхаіла Шкляра[2]. У 1967—1975, 1979—1991 адказны сакратар, намесьнік галоўнага рэдактара ў выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя». У 1975—1976 гадах быў рэктарам Менскага інстытуту культуры (цяпер БДУКМ). У 1991—1998 кіраўнік арганізацыйна-мэтадычнага цэнтру па выданьні кніжнай сэрыі «Памяць»[3]. 11 сьнежня 1998 г. абраны адказным сакратаром Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Творчасьць

рэдагаваць

Творчы шлях пачаў у сярэдзіне 1950-х. Аўтар п’ес «Напісанае застаецца» (1978, пастаўленая Беларускім тэатрам імя Я. Купалы ў 1979, асобнае выданьне ў 1982), «Трывога» (1974), «Злавеснае рэха» (1984), «Куды ноч, туды сон» («Ка-та-стро-фа», 1987, пастаўлена ў 1988), «Кары егіпецкія» (1966), «Адкуль грэх?» (1970, пастаўлена Беларускім тэатрам імя Я. Купалы ў 1969), «Злыдзень» (1979, пастаўленая Магілёўскім абласным тэатрам драмы і камэдыі ў 1973), «Укралі кодэкс» (1976), «Соль» (1981), «Русь Кіеўская» («Гора і слава», 1983, пастаўленая ў 1982), «Змова» (1986, пастаўленая ў 1983), «У спадчыну — жыццё» (1986, пастаўленая Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача ў 1985), «Мой друг, Вялікі Чалавек» (пастаўленая ў 1986), «Мост упоперак ракі» (1986), «Прарок для Айчыны» (тэлеспэктакль, 1990), «Дзівак чалавек» (1996), «Інтэлігент» (1999), «Меч Рагвалода», «Воля на крыжы», «Прагноз на пасьлязаўтра» (2000), «Приласкать и уничтожить!», «На Дзяржавай ― знак Пагоні», «Крыжовы шлях на Грунвальд», «Расплата за здраду», «Каралеўска-царская пастка», «Рупнасць дзяржаўцы», «Змушаная авантура», «Час усё адкрые», «Сьмерць або Перамога», «Жазлом жалезным», «Рыцар Свабоды», «Апошні збройны чын», «Белорусский вопрос?», «Наканавана быць Прарокам», «Дагарэла свечачка…» (паст. 1997), дылёгіі «Супрацьборства» і «Вынішчэньне». Напісаў лібрэта да опэры «Новая зямля» паводле аднайменнага раману Якуба Коласа (пастаўленая Дзяржаўным тэатрам опэры і балету Беларусі ў 1982). Аўтар сцэнароў мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў. Суаўтар сцэнара 5-сэрыйнага фільму «Час выбраў нас». Сцэнарыст мастацкага фільму «Уваскрэсная ноч» (1977), навукова-папулярнага фільму «Францыск, сын Скарынін» і дакумэнтальных фільмаў «Уздоўж і ўпоперак Дняпра» (1990), «Гетман найвышэйшы» (1992). У 2008 годзе выйшла кніга ўспамінаў «Крыніцы і каламуць».

  1. ^ Анатоль Сідарэвіч. Памёр Алесь Петрашкевіч: Сыходзяць энцыклапедысты // Наша Ніва
  2. ^ Комсомол Белоруссии — активный помощник Коммунистической партии в мобилизации молодежи на выполнение семилетнего плана развития народного хозяйства (1959—1965 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / А. Л. Петрашкевич. — Минск, 1967.
  3. ^ Саламевіч І. У. Петрашкевіч Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2 С. 334.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і ру. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. — ISBN 978-985-471-320-5
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 334.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць