Міхась Тычына
Міха́сь Алякса́ндравіч Тычы́на (10 лютага 1943 году, п. Ніжне-Сталінск Алданскага раёну, Якуцкай АССР — 7 лістапада 2022) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменьнік. Доктар філялягічных навук.
Міхась Тычына | |
Дата нараджэньня | 10 лютага 1943 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 лістапада 2022 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Бацька | Аляксандр Мітрафанавіч Тычына[d] |
Дзеці | Ганна Кісьліцына |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандар Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак ў Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сьцяпанаўна (расейка) як кулачка была высланая тады ж. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёну. Скончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у савецкім войску (1964—1965). Скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры і мовы НАН Беларусі, загадчыкам аддзелу тэорыі літаратуры. З 1994 выкладае літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Доктар філялягічных навук. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру з 1989. Спэцыяліст у галіне літаратуразнаўчае экспэртызы. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1976. Памёр 7 лістапада 2022 году[1].
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў у 1963 годзе зь вершаў (берасьцейская абласная газэта «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосьць»). Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў, апавяданьняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг працаў і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў школьных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для базавай і сярэдняй школы.
Выбраная бібліяграфія
рэдагаваць- Дажынкі. Аповесьць і апавяданьні. — Менск, 1979.
- Магчымасьці рэалізму: Прычыннасьць і гістарызм. (З В. Жураўлёвым). — Менск, 1982.
- Зьмена квадры: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. — Менск, 1983.
- Вяртаньне: Аповесьць пра Кузьму Чорнага. — Менск, 1984.
- Час прозы: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. — Менск, 1988.
- Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. — Менск, 1999.
- Якуб Колас і руская літаратура першай паловы XIX ст.: Дыс….д-ра філял.навук. — Менск, 2000.
- Карані і крона: Фальклёр і літаратура. — 2-е, дапрац. выд. — Менск, 2002 (1-е выд.: 1991).
- Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мысленьня. — 2-е, дапрац. выд. — Менск, 2004 (1-е выд.: 1973).
- Беларуская літаратура і сьвет: Папулярныя нарысы (Зь Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам). — Менск, 2006.
- Літаратура пераходнага пэрыяду: Тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу [у суаўтарстве; навуковае рэдагаваньне ўсяго тэксту]. — Менск, 2007.
- Чалавечае вымярэньне ў сучаснай беларускай літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаваньне ўсяго тэксту]. — Менск, 2010.
- Міждысцыплінарныя дасьледаваньні актуальных праблемаў тэорыі літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаваньне ўсяго тэксту]. — Менск, 2011.
- Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасьць: [зборнік літаратурна-дакумэнтальных матар’ялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў]. — Менск, 2011.
- Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёньня. — Менск, 2012.
- Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сымвалізму і нашаніўскага адраджэньня. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам). — 2014.
- Філязофія літаратуры. Беларускі варыянт. — Менск, 2014.
- Народ і вайна. — Менск, 2015.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Умер писатель Михась Тычина Reform.by (7 лістапада 2022)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тычына Міхаіл Аляксандравіч. // Саюз беларускіх пісьменнікаў