Аляксандар Патліс
Алякса́ндар Валянты́навіч Па́тліс — беларускі музыка, удзельнік музычнага гурту «Новы Ерусалім»[2].
Аляксандар Патліс | |
2008 год | |
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1970[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Горадня, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | сьпявак, кампазытар, прапаведнік |
Жанры | хрысьціянскі рок |
Гурты | «Истина», «Алые погоны», «Новы Ерусалім», «Alex Patlis Band» |
Лэйблы | West Records |
Сайт | www.alexpatlis.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 13 кастрычніка 1970 году ў Гародні[1][3]. У пяцігадовым узросьце прайшоў адбор у рэспубліканскую школу пры дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску. Аднак па сямейных абставінах застаўся ў родным горадзе[3]. Ва ўзросьце дзевяці год паступіў у гарадзкую музычную школу па клясе баяну. У 14 год паступіў у Гарадзенскую музычную вучэльню па тым самым інструманце.
У сямнаццацігадовым узросьце, дагэтуль ужо атрымаўшы досьвед выступаў на канцэртах і вясельлях, атрымаў запрашэньне стаць сьпеваком вядомага ў горадзе гурту «Истина»[3].
Вайсковую службу праходзіў у Менску, удзельнічаў у ваенным ансамблі «Алые погоны». За два гады службы ён правёў каля 200 канцэртаў. У 1991 годзе сышоў у запас у чыне малодшага сяржанта. Знаходзячыся ў войску, пачаў чытаць Біблію. Гэта моцна паўплывала на ягоны ўнутраны сьвет, зьмяніла жыцьцёвыя прынцыпы і стаўленьне да жыцьця[3].
2 сакавіка 1991 году ажаніўся з Тацьцянай Галіноўскай. У 1992 годзе ў іх нарадзілася дачка Настасься[3].
Хрысьціянскі пэрыяд творчасьці
рэдагавацьНапрыканцы 1991 году Аляксандар сустрэў музыкаў гурту «Catty Sark» Ігара Капылова, Вадзіма Калацэя, Аляксандра Манецкага і іншых. Празь нейкі час яны знаёмяцца з Вэніямінам Брухам, Уладзімерам Сокалам і Сандэем Адэладжам. Гэтыя сустрэчы памянялі ня толькі ўнутраны сьвет музыкаў, але й напрамак іхняй творчасьці. Яны прымаюць рашэньне стварыць хрысьціянскі гурт. Ягоны першы канцэрт пад назовам «Новы Ерусалім» адбыўся 17 траўня 1992 году ў Палацы культуры тонкасуконнага камбінату Менску. Гэты дзень лічыцца днём нараджэньня гурту.
За час супрацоўніцтва з Аляксандрам Патлісам «Новы Ерусалім» запісаў 8 альбомаў[3]. Песьня «Я знаю любовь» з альбому «Ну что ты думаешь об этом?» стала лепшай песьняй 1997 году ў Беларусі, а «Любовь в ладонях» (альбом «Неба осколки») стала лепшай у 2004[3]. У складзе гурту Аляксандар адыграў болей за 1000 канцэртаў[3] як на Беларусі, так і ў ЗША, Бэльгіі, Галяндыі, Нямеччыне, Украіне, Расеі, Латвіі[4].
У 2006 годзе Аляксандр пакінуў гурт «Новы Ерусалім», жадаючы заняцца сольнай кар’ераю. У 2016 годзе вярнуўся у калектыў.
Сольная кар’ера
рэдагавацьУ верасьні 2006 году Аляксандар пачаў уласную кар’еру, пакінуўшы гурт «Новы Ерусалім». У сьнежні таго ж году ягоная песьня «Для тебя» увайшла ў складанку лепшых песень Беларусі, выдадзены кампаніяй «West Records». 21 траўня 2008 году Аляксандар прэзэнтаваў свой першы сольны альбом пад назвай «Второе Дыхание»[5][6]. У сьнежні 2008 году гурт «Alex Patlis Band» прыняў удзел у адборачным туры конкурсу «Эўрабачаньне-2009», аднак саступіў іншым удзельнікам.
У 2011 годзе прадставіў публіцы другі сольны альбом «Читай мои мысли»[7].
Ацэнкі
рэдагавацьВіталь Артыст, франтмэн «beZ bileta», у 2008 годзе для «Салідарнасьці» сярод заметных музыкаў вылучыў Аляксандара Патліса, якога ён паважае[8].
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Бог Святой» (1993, «Новы Ерусалім»)
- «Возвращайся домой» (1995, «Новы Ерусалім»)
- «Ну что ты думаешь об этом?» (1997, «Новы Ерусалім»)
- «Новый Иерусалим» (1999, «Новы Ерусалім»)
- «The Best» (2001, анг., «Новы Ерусалім»)
- «Неба осколки» (2002, «Новы Ерусалім»)
- «The Fragments of Heaven» (2002, анг., «Новы Ерусалім»)
- «Время благоприятное» (2005, «Новы Ерусалім»)
- «Второе дыхание» (2008)
- «Читай мои мысли» (2011)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Александр Патлис: «К Богу я пришел сразу и навсегда» (рас.). «Вечерний Бобруйск» (20 студзеня 2009). Праверана 11 лістапада 2010 г.
- ^ Брест : На Советской открылось новое кафе - Paragraph (рас.). Виртуальный Брест (2014-06-20). Праверана 2020-03-06 г. Архіўная копія ад 2020-03-06 г.
- ^ а б в г д е ё ж Александр Патлис: Биография (рас.). Официальный сайт Александра Патлиса. Праверана 14 ліпеня 2009 г.
- ^ История группы (рас.). «Новы Ерусалім». Праверана 10 лістапада 2010 г.
- ^ Прогулявшись по музыкальным магазинам, мы обнаружили множество свежих белорусских CD (рас.). KP.BY (2008-06-27). Праверана 2020-03-14 г. Архіўная копія ад 2020-03-14 г.
- ^ Александр Патлис презентовал свой сольный альбом (рас.). invictory.org (22 мая 2008). Праверана 14 ліпеня 2009 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2011-06-30) Аляксандр Патліс – Читай мои мысли, 2011 (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-04 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
- ^ Татьяна Шахнович. (2008-05-16) Виталий Артист: «Нет шоу-бизнеса – идите в дворники» (рас.). Салідарнасьць. Праверана 2020-03-12 г. Архіўная копія ад 2020-03-12 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (анг.) (рас.)