Аляксандар Міхаленка

беларускі футбаліст

Аляксандар Міхаленка (нар. 12 сьнежня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Менск».

Аляксандар Міхаленка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 сьнежня 2001(2001-12-12)[1] (22 гады)
Рост 177 см
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2024 Дынама Менск 0 (0)
2021 Спадарожнік 13 (0)
2021 Дняпро Магілёў 10 (1)
2022 Іслач 6 (0)
2023 Энэргетык-БДУ 25 (1)
2024—4 Менск 4 (0)
Зборныя
2021—2022 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец жлобінскай ДЮСШ. Юнаком трапіў у структуру менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў 2020 годзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы дублюючай дружыны.

У лютым 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2]. 14 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычанаў. У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся зь першынства, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[3], дзе таксама гуляў у стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў магілёўскі клюб[4]. У студзені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Зьяўляўся на полі эпізадычна, пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з асноўным складам дынамаўцаў[7]. Пазьней праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў сакавіку 2023 году быў арандаваны «Энэргетыкам»-БДУ[8]. У сьнежні 2023 году вярнуўся ў «Дынама»[9]. Разам з камандай рыхтаваўся да сэзону 2024 году ды пасьпеў згуляць за «Дынама» ў матчы за Супэркубак Беларусі, пасьля чаго ў сакавіку 2024 году ў якасьці свабоднага агента далучыўся да «Менску»[10].

Міжнародная рэдагаваць

У кастрычніку 2017 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на гульнявую пляцоўку не выходзіў. 26 сакавіка 2021 году запачаткаваў выступы ў складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (2:1).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць