Аляксандар Маккалум Скот
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Скот.
Алякса́ндар Макка́лум Скот (па-ангельску: Alexander MacCallum Scott; 16 чэрвеня 1874, Блантайр(d), Ланаркшыр, Шатляндыя, Вялікабрытанія[5] — 25 жніўня 1928, П’юджэт-Саўнд(d), Брытанская Калюмбія, Канада[5]) — брытанскі журналіст, палітык, пісьменьнік.
Аляксандар Маккалум Скот | |
па-ангельску: Alexander MacCallum Scott | |
14 сьнежня 1918 — 26 кастрычніка 1922 | |
3 сьнежня 1910 — 25 лістапада 1918 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 чэрвеня 1874[1][2][3][…] |
Памёр: |
25 жніўня 1928[4] (54 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся ў вясковай школе Полманту, сярэдняй школе Фолкерку(d). Бацька Джон Скот памёр, калі сыну было 14 гадоў.
Падчас навучаньня ва Ўнівэрсытэце Глазга быў прэзыдэнтам студэнцкага зьвязу, лібэральнага клюбу, рэдактарам «Часопісу Ўнівэрсытэту Глазга»[5]. Скончыў унівэрсытэт у 1897 року і пераехаў у Лёндан на журналісцкую працу. Адначасна займаўся грамадзкай дзейнасьцю: у 1900—1903 роках быў сакратаром Лігі лібэралаў супраць агрэсіі й мілітарызму; у 1903—1906 — сакратаром Клюбу новых рэформаў і ўваходзіў у склад рады лёнданскага раёну Льюішэму. У 1905 року на даручэньне газэты «Daily Chronicle» наведаў Расею, дзе вывучыў расейскую мову. У 1908 далучыўся да калегіі барыстэраў. У 1909 стаў прыватным сакратаром лорда Пэнтланда(d), дзяржаўнага сакратара Шатляндыі.
У 1910 року пабраўся шлюбам з Джэсі Гатчысан, зь якой мецьмуць сына.
Упершыню абраны дэпутатам ад Брыджтанскай акругі Глазга ў 1910 року; у 1918 пераабраны на наступны тэрмін.
У 1917 року прызначаны асабістым сакратаром Ўінстана Чэрчыля і стаў ягоным першым біёграфам. У 1922 на прапанову Чэрчыля быў прызначаны шатляндзкім парлямэнцкім арганізатарам(d) ва ўрадзе Лойда Джорджа.
У 1924 року сышоў зь Лібэральнай партыі і далучыўся да лейбарыстаў.
Загінуў разам з жонкай Джэсі ў катастрофе аэрапляну падчас пералёту паміж Вікторыяй і Сіетлам[6]. Пахаваны ў Манрэалі (Квэбэк, Канада). 17-гадовага сына Джона Гатчысана Маккалума Скота, які чакаў сустрэчы з бацькамі ў Манрэалі, узяў на выхаваньне сябар сям’і Рэмзі Макдоналд[7].
Творы
рэдагаваць- Winston Spencer Churchill (1905)
- The Truth About Tibet (1905)
- National Education. The Secular Solution, the Only Way (1906)
- Through Finland to St. Petersburg (1908)
- Equal Pay for Equal Work. A Woman Suffrage Fallacy (1912)
- The Physical Force Argument against Woman Suffrage (1912)
- Winston Churchill in Peace and War (1916)
- Bits of Chelsea (1921)
- Barbary: The Romance of the Nearest East (1921)
- Clydesdale (1924)
- Beyond the Baltic (1925)
- Suomi: The Land of the Finns (1926)
- From Liberalism to Labour (1927)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Alexander Scott // (нявызначаны загаловак)
- ^ а б A. MacCallum Scott // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ а б Alexander Scott // Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б в Alexander MacCallum MacCallum-Scott (анг.) Geni Праверана 3 лістапада 2022 г.
- ^ Associated Press Despatch. Fail to Locate B.C. Monoplane with 6 Aboard // The Ottawa Evening Citizen. — Ottawa, Canada: Monday, August 27, 1928. — № 59. — С. 2.
- ^ «What a Tale It Is!» (анг.). International Churchill Society (12 лютага 2021). Праверана 7 лістапада 2022 г.