Аляксандар Лухвіч
Аляксандар Аляксандравіч Лухвіч (22 красавіка 1936, вёска Суцін, Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці — 9 верасьня 2015) — беларускі фізык. Доктар тэхнічных навук (1968), прафэсар (1989).
Аляксандар Лухвіч | |
Дата нараджэньня | 22 красавіка 1936 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 верасьня 2015 (79 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d][2][1] (1989) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Талькаўскую сярэднюю школу з залатым мэдалём (1955). Пасьля сканчэньня фізычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1960 годзе працаваў у Фізыка-тэхнічным інстытуце.
З 1963 года працягнуў працоўную дзейнасьць у Інстытуце прыкладной фізыкі НАН Беларусі (навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лябараторыі).
Аўтар больш 300 навуковых прац і каля 100 аўтарскіх сьведчаньняў і патэнтаў на вынаходніцтвы. Ім падрыхтавана 8 кандыдатаў навук.
Ляўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 375.
- ^ http://science.by/library/authors/?ELEMENT_ID=141
- ^ http://science.by/library/authors/?ELEMENT_ID=141
Літаратура
рэдагаваць- БД Центральной научной библиотеки НАН Беларуси «Беларуская навука ў асобах».
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007. (рас.)
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
- Лухвич Александр Александрович : [некролог] // Контроль. Диагностика. — 2015. — № 10 (208). — С. 67. (Год смерти: 2015.) (рас.)
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9