Інстытут дастасоўнай фізыкі

дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інстытут дастасоўнай фізыкі (ІДФ) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў кастрычніку 1963 году ў якасьці Аддзелу фізыкі неразбуральнага кантролю.

Інстытут дастасоўнай фізыкі
2019 год
Даведка
СкаротІДФ
Папярэдніклябараторыя фізычных праблемаў Фізыка-тэхнічнага інстытуту
Дата ўтварэньня15 кастрычніка 1963 (60 гадоў таму)
Віднавуковая
Праўны станустанова
Задачараспрацоўка неразбуральнага кантролю прамысловых вырабаў
СядзібаПершамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 16
МесцазнаходжаньнеМенск
Каардынаты53°54′48″ пн. ш. 27°36′19″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.60528° у. д. / 53.91333; 27.60528Каардынаты: 53°54′48″ пн. ш. 27°36′19″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.60528° у. д. / 53.91333; 27.60528
Дзейнічае ў месцахБеларусь
СяброўстваМіжнародны камітэт неразбуральнага кантролю (Аўстрыя)[1]
Службовыя мовырасейская
КіраўнікМіхаіл Хейфец
Намесьнік па інавацыйнай працыАляксандар Гаркун[2]
Навуковая сакратаркаМарыя Асадчая
Асноўныя асобыАляксандар Крэнь, Раман Шулякоўскі, Аляксей Баеў[3]
УправаНПЦ матэрыялазнаўства[4]
Галоўная ўправа«Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства»
Дадатак
Зьвязаныя службыпрадпрыемствы «Ферыт» і «Элкерм»
Колькасьць работнікаў100 (2022 год)[5]
Старонка ў сецівеiaph.bas-net.by
Колішняя назваАддзел фізыкі неразбуральнага кантролю (да студзеня 1980 г.)

На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся «Навукова-практычнаму цэнтру матэрыялазнаўства»[6]. Вырабляў прыборы неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Аказваў паслугі вымярэньня фізыка-мэханічных і магнітных уласьцівасьцяў вырабаў, матэрыялаў і рэчываў. Набіраў у асьпірантуру і дактарантуру на 2 спэцыяльнасьці: 1) мэтады кантролю і дыягностыка і ў машынабудаваньні, 2) прыборы і мэтады кантролю прыроднага асяродзьдзя і рэчываў, матэрыялаў і вырабаў[7]. Прадстаўнікі Інстытуту ўзначальвалі Беларускую асацыяцыю неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, якая ўваходзіла ў Эўрапейскі саюз неразбуральнага кантролю (Бэльгія). Таксама Інстытут быў сябрам Міжнароднага камітэту неразбуральнага кантролю (Аўстрыя)[5].

На 2022 год Інстытут дастасоўнай[8] фізыкі ўлучаў канструктарска-тэхналягічны аддзел і 6 лябараторыяў: 1) мэталафізыкі, 2) радыётамаграфіі, 3) кантактна-дынамічных мэтадаў кантролю, 4) магнітных мэтадаў кантролю, 4) ультрагукавога і капілярнага кантролю, 5) фізыкі электрамагнітных стратаў, 6) вылічальнай дыягностыкі[7].

 
Уваход у Інстытут дастасоўнай фізыкі (2019 год)

На 2022 год Інстытут дастасоўнай фізыкі вырабляў такія перанасныя вымяральныя прылады для прамысловасьці, як цьвёрдамеры і склерамеры, структураскопы і дэфэктаскопы, магнітамеры і таўшчынямеры, а таксама мэханавымяральнікі і прылады выпрабаваньня.

Мінуўшчына

рэдагаваць

15 кастрычніка 1963 году Акадэмія навук Беларускай ССР стварыла Аддзел фізыкі неразбуральнага кантролю на аснове лябараторыі фізычных праблемаў Фізыка-тэхнічнага інстытуту. Яго заснавальнікам стаў фізык-магнітоляг Мікалай Акулаў. У студзені 1980 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб пераўтварэньні Аддзелу фізыкі неразбуральнага кантролю ў Інстытут дастасоўнай фізыкі[5].

На 1998 год у Інстытуце дастасоўнай фізыкі дзейнічалі: рады абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў, асьпірантура і дактарантура, а таксама 13 лябараторыяў. Асноўнымі кірункамі навуковых дасьледаваньняў былі: стварэньне сродкаў неразбуральнага кантролю (НК) вырабаў і рэчыва, а таксама вытворчасьці для машынабудаваньня і энэргетыкі, фізыка-матычныя асновы вылічальнай дыягностыкі прадметаў і іх спалучэньняў са зьменлівай і разнаякай будовай. У Інстытуце распрацавалі: тэорыю нелінейнага дынамічнага перамагнічваньня і неаднароднага намагнічваньня; магнітныя і электрамагнітныя спосабы неразбуральнага кантролю; тэарэтычныя асновы капілярнага НК і акустычных спосабаў дэфэктаскапіі з выкарыстаньнем магнітнага поля; тэорыю сыстэмаў з выпадковай і зьменлівай будовай для дыягностыкі і кіраваньня дынамічнымі прадметамі; кіраваньне фізыка-мэханічнымі, магнітнымі і электрычнымі ўласьцівасьцямі шматслойных і неаднародных вырабаў і матэрыялаў. У 1994 годзе ў Токіё (Японія) выдалі працы ІДФ «Дасягненьні ў фізыцы электрамагнітнага неразбуральнага кантролю»[9].

 
Таблічка Інстытуту дастасоўнай фізыкі па-беларуску (2019 год)

У 2002 годзе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі зацьвердзіў Загад аб стварэньні Тэхнічны камітэт стандартызацыі «Тэхнічная дыягностыкі і неразбуральны кантроль» на аснове ІДФ. Да 2022 году гэты Тэхкамітэт распрацаваў 10 стандартаў выкарыстаньня матэрыялаў і неразбуральнага кантролю, у тым ліку для ракетна-касьмічнай тэхнікі, а таксама рэкамэндацыі для звыш 100 стандартаў і тэхнічных кодэксаў практыкі (ТКП)[10]. У 2010 годзе заснавалі навуковы часопіс «Неразбуральны кантроль і дыгностыка»[11].

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Даведнік пра сяброўства (анг.) // Міжнародны камітэт неразбуральнага кантролю, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  2. ^ Пра нас (рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  3. ^ Рады інстытуту (рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  4. ^ https://nasb.gov.by/bel/about/otdeleniya-nauk/ft_nauk.php (белар.)
  5. ^ а б в г Гісторыя (рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  6. ^ Аддзяленьне фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  7. ^ а б Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 8 лістапада 2018 г. Архіўная копія ад 15 чэрвеня 2019 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  8. ^ Зьміцер Саўка (2008) прикладной дастасоўны, ужытковы, стасоўны ◊ прикладная математика дастасоўная матэматыка ! не путать с бел. прыкладны = рус. примерный в разн. значениях Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі. Slounik.orgПраверана 24 кастрычніка 2022 г.
  9. ^ Пётар Прахарэнка. Інстытут прыкладной фізікі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 271. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
  10. ^ Тэхнічны камітэт стандартызацыі (рас.) // Інстытут дастасоўнай фізыкі, 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.
  11. ^ Часопіс «Неразбуральны кантроль і дыгностыка» (рас.) // Беларускі электронны цэнтар «Навука», 2022 г. Праверана 24 кастрычніка 2022 г.