Аляксандар Куль
Алякса́ндар Іванавіч Куль (нарадзіўся 25 красавіка 1975 году, Бароўка, Дрысенскі раён Віцебскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі баскетбаліст і трэнэр, чэмпіён Эўропы 1994 року сярод моладзі. Цяпер працуе трэнэрам па агульнафізычнай падрыхтоўцы ў БК «Цмокі-Менск».
Аляксандар Куль Alexander Koul | ||
Асабістая інфармацыя | ||
---|---|---|
Дата нараджэньня: | 25 красавіка 1975 (49 гадоў) | |
Месца нараджэньня: | Бароўка (Дрысенскі раён), Віцебская вобласьць, БССР, СССР | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Рост: | 213 см | |
Вага: | 132 кг | |
Кар’ера | ||
Школа: | Рэспубліканская вучэльня алімпійскага рэзэрву | |
Унівэрсытэт: | Унівэрстытэт Джорджа Вашынгтона (1994—1998) | |
Драфт НБА: | 1998 / Незадрафтаваны | |
Кар’ера гульца: | 1992—1994 1998—2011 | |
Пазыцыя: | Цэнтравы | |
Каманды | ||
1992—1994 | РТІ (Беларусь) | |
1998—1999 | Турк Тэлекам (Турэччына) | |
1999—2000 | Камбасан Конья (Турэччына) | |
2000—2001 | Галатасарай (Турэччына) | |
2001—2002 | Анвіл Улацлавак (Польшча) | |
2002—2003 | Сьлёнск Уроцлаў (Польшча) | |
2003—2004 | Асторыя (Польшча) | |
2004—2005 | Паніёніяс (Грэцыя) | |
2005—2006 | Арыс (Грэцыя) | |
2006—2007 | Эгалеё (Грэцыя) | |
2007 | Кераўнас (Кіпр) | |
2007—2011 | Менск-2006 (Беларусь) | |
Дасягненьні і ўзнагароды | ||
| ||
Міжнародныя
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіць зь беларускамоўнай сям’і. Маці памерла, калі Аляксандру было 12 гадоў. У тым жа годзе хлопец пачаў займацца баскетболам у Віцебску, пасьля ў РВАР у Менску (1989—1994). Прайшоў курсы па спэцыяльнасьці «трэнэр». Пасьля пераехаў у ЗША, дзе скончыў амэрыканскі ўнівэрсытэт імя Джорджа Вашынгтона па спэцыяльнасьці «маркетоляг» (1994—1997).
Пасьля сканчэньня гульнявое кар’еры працуе ў структуры клюбу «Менск-2006», стаў ініцыятарам ягонага перайменаваньня ў «Цмокі-Менск»[1].
Жонка — Алена (Міклашэвіч), былая валейбалістка. Гадуюць дачок Дар’ю-Ганну і Амэлію-Марыю і сына Мацьвея[2].
Кар’ера
рэдагавацьЧэмпіён Эўропы 1994 року сярод моладзі.
Выступаў за каманду ўнівэрсытэту імя Джорджа Вашынгтона, клюбы Турэччыны, Польшчы, Грэцыі, Кіпру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грунтоў, Іван (14 верасьня 2012) У новым сезоне «Мінск-2006» будзе выступаць пад назвай «Цмокі-Мінск» Goals.by Праверана 5 сьнежня 2014 г.
- ^ Алесь Сівы Азбука Аляксандра Куля // Народная Воля. — 26 лістапада 2013. — № 89 (3830).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інтэрвію ў «Нашай Ніве»
- Аляксандар Куль у Facebook
- Профіль(недаступная спасылка) (анг.) FIBA
- Профіль (анг.) на basketball-reference
- Фатаздымкі гульца ў складзе «Джордж Вашынгтон Калёніялз»