Менск (баскетбольны клюб)

баскетбольны клюб
(Перанакіравана з «Менск-2006»)

«Менск» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 2006 годзе. Удзельнік нацыянальнага чэмпіянату раней каманда таксама спаборнічала ў расейскай Адзінай лізе ВТБ. Да 2012 году клюб меў назву «Менск-2006»[1], пасьля чаго 10 гадоў назва клюбу была «Цмокі-Менск». У 2022 годзе клюбу была нададзеная назва «Менск».

Менск

Ранейшыя назвы Менск-2006, Цмокі
Заснаваны 2006
Мінуўшчына
  • Менск-2006
    2006—2012
  • Цмокі-Менск
    2012—2022
  • Менск
    2022—
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Арэна Фэлкан-клаб
Зьмяшчальнасьць: 2300
Прэзыдэнт Юры Шакола
Галоўны трэнэр Аляксандар Падзерачоў
Чэмпіянат Беларусі
2023—2024 1 месца
Форма
Клюбныя колеры               


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Матч «Менску-2006» у рамках Адзінай лігі ВТБ супраць расейскага ЦСКА.

Ідэя стварэньня прафэсійнага баскетбольнага клюбу належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Менску праект «Мэджык баскет». Праца сэкцыяў па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадзкіх улад і атрымала разьвіцьцё. 9 сакавіка 2006 году яна займела спартовую і юрыдычную форму: на сьвет зьявіўся заснаваны гарвыканкамам прафэсійны баскетбольны клюб «Менск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падразьдзяленьне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Далучыўшыся да змаганьняў пад эгідай нацыянальнай фэдэрацыі, «Менск-2006» адразу ж стаў заўважным гульцом на спартовым полі краіны. Ужо ў першым сэзоне клюб дайшоў да паўфіналу плэй-оф, дзе саступіў будучым чэмпіёнам — «Віталюру». Прагрэсуючы з году ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетболу, а з 2009 стала ягоным гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

У сэзоне 2009/2010, пачынаючы ад першага матчу рэгулярнага турніру і сканчаючы фіналам плэй-оф, «Менск-2006» ніводнага разу не атрымаў паразы і заваяваў другі чэмпіёнскі тытул, а таксама і кубак Беларусі. У гэтым жа сэзоне клюб заявіўся ў Эўрачэлендж, стаўшыся першым пасьля працяглага перапынку беларускім клюбам, які ўдзельнічаў у эўракубках. Пачаўшы з паразы ад расейскіх «Красных Крылаў», «Менск-2006» здолеў рэабілітавацца з «Амстэрдамам» і фінішаваў у групе на трэцім месцы, прапусьціўшы ў плэй-оф расейцаў і італьянскі «Скаваліні». З сэзону 2010—2011 гадоў быў адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

 
Колішні лягатып клюбу.

14 верасьня 2012 клюб абвясьціў пра рэбрэндынг — зьмену найменьня ўсіх прафэсійных і дзіцячых камандаў структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасьць аматараў баскетболу ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартовым суб’ектам на міжнароднай арэне. Новая назва «Цмокі-Менск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласьцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасьць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасьля зьмены «шыльды» каманда захапіла лідэрства па колькасьці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

У 2023 годзе галоўным трэнэрам быў назначаны Расьціслаў Вяргун[2]. Улетку 2024 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Падзерачоў[3]. У чэрвені таго ж году было абвешчана аб сыходзе каманды з Адзінай лігі ВТБ на просьбу кіраўніцтва.

Дасягненьні

рэдагаваць
  •   Чэмпіён Беларусі:
    • 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
    • 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024
  •   Уладальнік Кубка Беларусі:
    • 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
    • 2019, 2020, 2021, 2022
  • Бронзавы прызэр кубка «Азоўмашу»: 2010
Актуальны на сэзон 2018—2019 гадоў[4]
Краіна Амплюа Нумар Гулец Дата нараджэньня Рост
  А 0 Дэван Садлер 10.05.1991 185 см
  А 1 Кірыл Сітнік 05.04.1989 190 см
  Ф 6 Аляксей Трасьцінецкі 02.03.1986 200 см
  ЛФ 8 Мікіта Мешчаракоў 16.06.1988 200 см
  А 9 Сяргей Вабішчэвіч 04.06.1988 191 см
  А 10 Віталь Лютыч 09.05.1992 198 см
  Цт 15 Аляксандар Семянюк 14.09.1993 210 см
  А 23 Брыян Раш 15.11.1984 186 см
  Ц 34 Зысыс Сарыкопуляс 31.03.1990 213 см
  А 41 Аляксандар Кудраўцаў 23.05.1980 191 см
  ЦФ 44 Дзьмітры Паляшчук 21.05.1985 205 см

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць