Аляксандар Гутковіч
Алякса́ндар За́лманавіч Гутко́віч (20 сьнежня 1920, Аськеркі, Бешанковіцкі раён — 1989) — беларускі драматург, рэжысэр, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). Першым ажыцьцявіў экранізацыю раману «Людзі на балоце» Івана Мележа.
Аляксандар Гутковіч | |
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1920 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 19 верасьня 1989 (68 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | драматург, актор, кінарэжысэр |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d] |
Жанры | сацрэалізм |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm7760373 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1935 г. скончыў Вярхоўскую сямігадовую школу Бешанковіцкага раёну, потым год вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме (Менск), пасьля здачы экстэрнам іспытаў за 8 і 9 клясы — у Бешанковіцкай сярэдняй школе. Пазьней стаў студэнтам Ленінградзага інстытуту інжынэраў прамысловага будаўніцтва, але вучоба ў тэхнічнай навучальнай установе Гутковіча не задавальняла, бо ён заўсёды марыў аб сцэне. Правучыўшыся год, пачаў займацца ў студыі Вялікага драматычнага тэатру імя М. Горкага ў Ленінградзе (1938—1939). Адначасова працаваў артыстам дапаможнага складу тэатру.
У 1939 годзе працягваў вучобу на рэжысёрскім факультэце Ленінградзкага тэатральнага інстытуту. У канцы таго ж года прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў радавым стралковага палка, культмасавым работнікам у палітаддзеле спецвойскаў Ленінградзкага гарнізону. У траўні 1941 году дэмабілізаваўся і прыехаў да бацькоў у Бешанковічы, куды яны пераехалі з вёскі. Тут і застала вайна. Разам са сваякамі эвакуіраваўся ў Ніжні Тагіл, быў начальнікам клюбу вайсковага завода, потым ваеннага шпіталя ў Бійску. У 1942 годзе мабілізаваны на фронт. Ваяваў на Прыбалтыйскім фронце.
Пасьля вайны паступіў на актррскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. Падчас вучобы Гутковіч зьяўляўся штатным, потым пазаштатным рэпарцёрам БелТА па Менску, а ў 1948—1950 — пазаштатным карэспандэнтам газэты «Звязда». Скончыўшы ў 1957 годзе інстытут, працаваў акторам Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1957 — загадчык пэдагагічнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, з 1959 — рэжысэр на Рэспубліканскай студыі Беларускага тэлебачаньня.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурнай працай займаўся з 1947 году. Аўтар шматлікіх п'ес і тэлевізійных пастановак. Разам з Ф. Казлоўскім напісаў п'есу «Справа яе жыцьця» (ставілася ў Віцебску і Гародне), «І праўда, і шчасьце» (Берасьце), інсцэніраваў раман К. Чорнага «Трэцяе пакаленьне» (Бабруйск) і раман Д. Гараніна «Шукальнікі» (Віцебск), разам з У. Хазанскім напісаў п'есу «Юныя мсьціўцы» («Менск»). Яго пастаноўкі вызначаліся імкненьнем да найбольш дакладнага пераносу літаратурнай першакрыніцы на тэлеэкран, добрымі сцэнічнымі якасьцямі, шматграннасьцю мастацкіх вобразаў і актуальнасьцю праблематыкі, яе сацыяльным гучаньнем.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, мэдалямі.
Літаратура
рэдагаваць- Гутковіч Аляксандр // Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1992. — Т. 2. — С. 304—305.
- Гутковіч Аляксандр Залманавіч // Тэатральная Беларусь : энцыкляпэдыя : у 2 кн. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]; пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 326.