Алесь Мілюць
Алесь Макаравіч Мілюць (6 кастрычніка 1908, Скорычы — 26 кастрычніка 1944) — беларускі паэт.
Алесь Мілюць лац. Aleś Miluć | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 кастрычніка 1908 Скорычы, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць Беларусь) |
Памёр | 26 кастрычніка 1944 (36 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Біяграфія
рэдагавацьЗь сялянскай сям’і. Скончыў два клясы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. У 1944 годзе пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Ўсходняй Прусіі.
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся з 1928 году ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газэтах і часопісах, з 1939 году — у стаўпецкай раённай газэце.
Асноўныя матывы творчасьці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасьці («Бярозы»), заклік да грамадзянскай актыўнасьці і салідарнасьці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканаленьня («Мой ідэал», «Покліч»), апяваньне хараства роднага краю («Вясною»). У 1935 годзе напісаў верш «Моладзі», у якім апеў бел-чырвона-белы сьцяг[1]:
Дык што нам сёньня цемры сілы! |
||
Па 1939 годзе ўслаўляў у вершах і артыкулах новае жыцьцё[2][3]. Асобныя вершы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Скрыжалі памяці. Кніга другая. — Менск, 2005. С. 320.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 376.
- ^ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. С. 524.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас.