Алесь Жамойцін
Алесь Жамойцін (Аляксандр Пятровіч Жамойцін; 7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт.
Алесь Жамойцін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 7 жніўня 1955 году ў в. Малахоўцы Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сям’і рабочага. У 1972 годзе скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат, працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш».
У 1973—1975 гадох служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплаходу «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 гадох — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 гадох — апілоўшчык у Баранавічах.
У 1982 годзе скончыў завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1985 гадох — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільні).
З 1988 году — навуковы супрацоўнік, з 1989 году — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музэю Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёну[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1989 году.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.