Алéна Цэпры́нская (часам Цапрынская[1]; па-польску: Helena Cepryńska[2]; па-летувіску: Alena (часам Elena) Ceprinskaitė[3]; каля 1880, Случчына, Менская губэрня — 1930) — беларуская і летувіская пісьменьніца, паэтка, драматургіня, публіцыстка. Пісала па-польску, па-беларуску і па-летувіску.

Алена Цэпрынская
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Алёна
Нарадзілася Каля 1880
Памерла Каля 1930
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 1907—1930
Мовы польская, беларуская, летувіская
Дэбют 1907

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і дробнага шляхціца на Случчыне. У 1911—1918, верагодна, жыла у Вільні. У 1913 г. працавала ў рэдакцыі польскамоўнай газэты «Lud». Актыўна супрацоўнічала з часопісам «Litwa». Беларускія вершы друкавала ў «Нашай Ніве»[4], пасьля па-летувіску ў «Rygos Garsas», якая выходзіла у Рызе.

Пасьля Першай сусьветнай вайны супрацоўнічала з беларускім друкам у Вільні. Лічыла сябе беларускай патрыёткай і сяброўкай летувіскай справы. У летувіскай прэсе ЗША — у газэце «Draugas» — Алена Цэпрынскайце (Цэпрынская) прыводзілася як удалы прыклад летуанізаванай польскамоўнай беларускі[5].

Дакладны год сьмерці невядомы (прыблізу лічыцца, што яна памерла ў 1930)[6], як і невядомы далейшы лёс пісьменьніцы.

Творчасьць

рэдагаваць

Галоўным чынам вядомая як паэтка, творца «вершаванай публіцыстыкі» і казак[7].

Друкавалася ў Менску, Вільні, Львове, Рызе і Варшаве. Вершы прысьвечаныя гістарычнай памяці пра Літву і прыгажосьці Меншчыны. Спачатку пісала па-польску. Дэбютавала ў 1907 з зборнікам «Poezje»[8]. Таксама ў 1907 дэбютавала па-беларуску з перакладам верша М. Горкага «Песьня астрожніка»[9].

Пачынаючы з 1910 пачала пісаць да ўсяго па-летувіску — свае вершы і празаічныя творы друкавала ў газэтах «Rygos Garsas» і «Draugas».

У 20-ыя гады 20 ст. свае беларускія вершы і апавяданьні зьмяшчала пад псэўданімам Алёна ў часопісе «Авадзень», газэтах «Сялянская ніва», «Krynica», «Bielaruskaja krynica».

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Poezje (Wilno 1907)
  • Odstępca. Obrazek dramatyczny (Wilno 1909).
  1. ^ Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 249.
  2. ^ T. Sienkiewicz, Polskie życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn 1997, s.140-142.
  3. ^ Draugas, 1910-11-24, N47, С. 514.
  4. ^ Алёна Цэпрынская, Марыля, Наша Ніва, 21 сьнежня 1912, С. 3.
  5. ^ Draugas, 1910-11-24, N47, С. 514.
  6. ^ Znad Wilii, 2014.1 (57), Wilno, s. 29.
  7. ^ Zdzisław J. WINNICKI, Patriotycznospołeczna działalność kobiet Polek na dalszych Kresach. Cz.2, NR 4 (159) KWIECIEŃ 2019, Magazyn Polski, С. 14.
  8. ^ T. Sienkiewicz, Polskie życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn 1997, s.140-142.
  9. ^ Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 249.