Дальвіц (батальён)

вайсковае фармаваньне нацысцкай Нямеччыны
(Перанакіравана з «Дальвіц»)

Батальён «Дальвіц» — вайсковае фармаваньне, створанае ў ліпні 1944 году ў мястэчку Дальвіц ва Ўсходняй Прусіі пры нямецкай дывэрсыйна-разьведвальнай школе. Начальнікам школы быў маёр Георг Геруліс, а яго намесьнікамі Барыс Рагуля й Усевалад Родзька. Родзька адказваў за палітычную падрыхтоўку асабовага складу батальёна, а Іван Гелда — за вайсковую. Батальён быў створаны беларускімі нацыяналістамі пры дапамозе абвэра (нямецкай вайсковай разьведкі й контрразьведкі) для барацьбы ў тыле Чырвонай Арміі, на тэрыторыі Беларусі.

Батальён «Дальвіц»
Краіна Нацысцкая Нямеччына Нацысцкая Нямеччына
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна

Гісторыя

рэдагаваць

Батальён «Дальвіц» камплектаваўся з афіцэраў і жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны, пераважна сябраў Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 году ў батальёне налічвалася болей за 200 чалавек і ён быў падзелены на дзьве роты: «Паўднёвую» і «Паўночную». Навабранцы вывучалі падрыўную й сапёрную справы, тапаграфію, тактыку вядзеньня партызанскага бою, тыпы зброі. У другой палове 1944 году на Беларусь было скінута зь нямецкіх самалётаў некалькі атрадаў, груп і асобных дэсантнікаў «Дальвіца». Частка зь іх была ліквідавана савецкай дзяржбясьпекай, іншыя пераходзілі да партызанскае дзейнасьці.

На пачатку лістапада 1944 году «Дальвіц» перадысьлякаваўся ў мястэчка Вальбуш пад Быдгошчам, дзе працягваў падрыхтоўку. Пазьней ён пераехаў у раён Бэрліна. Напрыканцы сакавіка 1945 году камандзір батальёна маёр Усевалад Родзька заключыў пагадненьне з кіраўніком «Ягдфербанд-Ост СС» палкоўнікам нямецкіх спэцслужбаў Ота Скарцэні аб павелічэньні складу «Дальвіца» да 700—800 чалавек і яго перакідцы ў Беларусь. Аднак падрыхтаваныя атрады «Дальвіца» ў Беларусь перакінутыя не былі. У траўні 1945 году «Дальвіц» быў раззброены чэскімі партызанамі, пасьля чаго Родзька аб’явіў пра яго роспуск.[1]

Афіцэры Батальёна «Дальвіц»

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Ёрш С. Дэсант у няпэўнасьць. Беларускі парашутны батальён «Дальвіц» 1944—1945 гг. Мінск; 2012