Алег Буткевіч

беларускі рыма-каталіцкі біскуп

Але́г Часла́вавіч Бутке́віч (нар. 18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі каталіцкі дзяяч, біскуп віцебскі.

Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
29 лістапада 2013 —
Інтранізацыя18 студзеня 2014
ЦаркваРыма-Каталіцкая Царква
ПапярэднікУладзіслаў Блін

Адукацыя
Дзейнасьцьксёндз
Нарадзіўся18 сакавіка 1972 (52 гады)
Браслаў, Віцебская вобласьць, БССР
Прыняцьце сьвятога сану13 траўня 2000


Узнагароды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Буткевіч (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і.

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт. У 1994 г. паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Горадні, па сканчэньні якой 13 траўня 2000 г. прыняў прэзьбітарскае пасьвячэньне.

Прэзьбітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 року выконвае абавязкі пробашча парафіі сьвятога Антонія Падуанскага ў Віцебску і віцебскага дэкана.

29 лістапада 2013 г. прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасьвячэньне зьдзейсьніў Апостальскі нунцы ў Беларусі Кляўдыё Гуджэроцьці 18 студзеня 2014 року.

3 чэрвеня 2015 г. Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынём. З 14 красавіка 2021 г. да 7 траўня 2024 г. зьяўляўся старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі[1], цяпер зноў віцэ-старшыня ККББ.

12 жніўня 2020 г., у час разгонаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, выступіў з зваротам, дзе сярод іншага заявіў[2]:

  Пабудаваныя на крыві сыстэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасьць заўсёды вяртала зьдзейсьненае тым, хто пераступаў усялякія людзкія (ня кажучы ўжо пра Божыя) нормы.  

Мае дзьвюх сясьцёр — абедзьве манашкі-эўхарысткі[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць