Ала Кабаковіч
Ала Канстанцінаўна Кабаковіч (7 сакавіка 1943, в. Гутава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць — 11 лютага 1985, Менск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтка, перакладчыца.
Ала Кабаковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 7 сакавіка 1943 або 1943[1] |
Памерла | 11 лютага 1985 або 1985[1] |
Сужэнец | Міхась Тычына |
Дзеці | Ганна Кісьліцына |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэтка, перакладніца, пісьменьніца |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 7 сакавіка 1943 году ў в. Гутава Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Бацька, Канстанцін Карпавіч Кабаковіч, у пошуках заробку ў 1930-я гады ездзіў у Аргентыну, у ліпені 1942 году быў расстраляны гітлераўцамі як камуніст і партызан. Маці, Надзея Сяргееўна Замкавец, працавала ў калгасе. Дзяўчынка расла сіратой[2]. У 1959 годзе скончыла Гутаўскую сярэднюю школу з залатым мэдалём.
У 1964 годзе скончыла з адзнакай аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1964—1966 гадох працавала рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчаньня Беларускага радыё. Скончыла аддзяленне перакладу Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага ў Маскве (1966—1971). У час вучобы была слухачкай славістычных курсаў пры Варшаўскім унівэрсытэце, адзін год працавала рэдактарам і рэцэнзентам аддзелу паэзіі часопісу «Дружба народов».
З 1971 году малодшы, з 1981 году — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філялягічных навук (1975). Адначасова працавала рэктарам народнага унівэрсытэта культуры Будтрэста № 1 у Менску (1973—1977).
Памерла 11 лютага 1985 году ў Менску. Пахавана ў Менску на Паўночных могілках.
Творчасьць
рэдагавацьДаследавала гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры, узаемасувязі таленту мастака з рэчаіснасьцю, асаблівасьці свабоднага вершу. Аўтар кніг па крытыцы і літаратуразнаўстве «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклёрныя і анталягічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). Суаўтар манаграфіі «Паэзія абнаўленьня свету» (з І. Шпакоўскім, Н. Шукліной, 1981).
Дэбютавала ў друку падборкай вершаў у 1970 годзе ў часопісы «Нёман». У пасьмяротным зборніку «Пасеянае ўзыдзе» (1991), укладзеным М. А. Тычынам, зьмешчаныя вершы, пераклады, эсэ. Перакладала на расейскую мову творы беларускіх паэтаў У. Караткевіча, А. Вярцінскага, А. Сербантовіча, А. Разанава.
Сям’я
рэдагавацьДачка ад першага мужа, Ганна Мікалаеўна Кісьліцына (нар. 1967), літаратуразнавец, крытык, доктар філялягічных навук.
Другі муж, Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец, пісьменьнік, доктар філялягічных навук. Іх дачка, Сафія Міхайлаўна Тычына (нар. 1982), літаратуразнавец, пісьменьніца, кандыдат філялягічных навук.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 1. — Менск, 2005.
- Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 3. — Менск, 1994.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Менск, 1985.