Акраец хлеба (паэма)

«Акра́ец хле́ба» (па-польску: Kęs chleba) — паэма-гутарка Ўладзіслава Сыракомлі. У ёй паэт апісаў выпадак з жыцьця з свайго бацькі[1].

Акраец хлеба
па-польску: Kęs chleba
Першае выданьне
Жанр: Паэма
Гутарка
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: Лістапад 1854
Публікацыя: 1855
Асобнае выданьне: 1855
Выдавецтва: Крыстыян Тэафіл Глюксбэрг
Колькасьць старонак: 72

Твор напісаны ў лістападзе 1854 г. у Барэйкаўшчыне[2], пасьля трох месяцаў са сканчэньня паэмы «Маргер»[3]. У 1855 г. «Акраец хлеба» выйшаў асобным выданнем[4].

Лагода шмат гадоў арандоўваў невялікую вёску і прывязаўся да яе, быццам да сваёй уласнай, палюбіў мясцовы люд, і гэты люд палюбіў яго. Але ўладар вёскі, намоўлены Заборам, пастанавіў скасаваць арэнду Лагоды і аддаць вёску ў арэнду Забору. Лагода са сьлязамі пакідае ўбогую хатку, да якой прывязаўся, зь ім развітаюцца сяляне, чакаючы са страхам новага пана. Больш пра Лагоду ня чулі, а Забору не шанцавала са збожжам, яго зямля родзіла горкім, ніхто не жадаў такога купляць[5].

Тадэвуш Піні адзначаў:[6]

Гэты абразок такі прыгожы, такі мілы, якіх мала ва ўсёй нашай літаратуры.

Пераклады

рэдагаваць

На расейскую мову паэму пераклаў Інакенці Фёдараў (1878)[7].

На беларускую мову гэты твор пераклаў Кастусь Цьвірка[8].

  1. ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 127.
  2. ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 110.
  3. ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 120.
  4. ^ Syrokomla, Wł. Kęs chleba (пол.). — Wilno: T. Glücksberg, 1855. — 72 с.
  5. ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 126.
  6. ^ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (пол.). — 1901. — С. 120-121.
  7. ^ Кусокъ хлѣба  (рас.) // Дѣло. — 1878. — № 12.
  8. ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы. — 2010. — С. 120-147.

Літаратура

рэдагаваць