Акадэмія МУС Беларусі
(Перанакіравана з «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь»)
Акадэ́мія МУС Белару́сі — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў траўні 1958 годзе ў якасьці Менскай вышэйшай школы міліцыі.
Акадэмія МУС РБ | |
Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
Уваход | |
Лягатып | |
Дэвіз па-беларуску | Служым закону, народу, Айчыне |
---|---|
Заснаваны | 16 траўня 1958 (66 гадоў таму) |
Тып | урадавая |
Начальнік | Аляксандар Васільеў |
Факультэтаў | 7 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′45″ пн. ш. 27°34′37″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.57694° у. д.Каардынаты: 53°54′45″ пн. ш. 27°34′37″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.57694° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Менская вышэйшая школа міліцыі (да 1 красавіка 1992 г.), Акадэмія міліцыі (да 1 верасьня 1995 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | amia.by |
Акадэмія МУС РБ |
На 2021 год месьцілася ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Машэрава, д. 6. Рыхтуе прававедаў (крыміналістаў, сьледчых і судовых мэдыкаў), апэратыўных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з арганізаванай і гаспадарчай злачыннасьцю, турэмнікаў, падаткавікоў і ўчастковых інспэктараў міліцыі. Навучаньне дзённае і завочнае. З 1993 г. ад'юнктура, у тым ліку інстытут суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысэртацыі[1]. Мае 18 катэдраў.
Факультэты
рэдагаваць- Крымінальна-выканаўчы (да лютага 2000 г.: па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных установаў і спэцкамэндатураў). Заснаваны 14 красавіка 1993 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19. Мае катэдру крымінальна-выканаўчага права.
- Міліцыі. Утварыўся ў лютым 2000 году ў выніку зьліцьця 2 факультэтаў — крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6. Мае 3 катэдры: 1) адміністратыўнага права і кіраваньня органамі УС, 2) апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, 3) тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі.
- Сьледча-экспэртны. Заснаваны 1 ліпеня 1994 году. Месьціцца на вул. Багратыёна, д. 85. Мае 2 катэдры: 1) крыміналістычных экспэртызаў, 2) расьсьледаваньня злачынстваў.
- Завочнага навучаньня. Утварыўся ў 1979 годзе.
- Павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Заснаваны 20 лютага 1986 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19.
- Навукова-пэдагагічны. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6.
- Права. Заснаваны 1 верасьня 2001 году. Месьціцца на пр. Машэрава, д. 6.
Начальнікі
рэдагаваць- Уладзімер Умнягін (1958—1966)
- Пётар Ляднёў (1966—1971)
- Дзям’ян Гаўрыленка (1971—1976)
- Міхаіл Зырын (1976—1987)
- Уладзімер Савічаў (1987—1995)
- Уладзімер Данько (1995—1999)
- Віталь Апанасевіч (1999—2002)
- Юры Яфімчык (2002—2005)
- Юры Мелехавец (2005—2007)
- Іван Сяргей (2008—2009)
- Уладзімір Бачыла (2010—2018)
- Сяргей Дарошка (2019—2021)
- Аляксандар Васільеў (з 29 ліпеня 2021 году)[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Акадэмія міліцыі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 1. — С. 180. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
- ^ Разгляд кадравых пытаньняў // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 29 ліпеня 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Надзея Нікалаева. Як паступіць у Акадэмію МУС // Чырвоная зьмена. — 17 лістапада 2010. — № 43 (15646). — С. 1.
- Каталёг бібліятэкі (рас.)
Гэта — накід артыкула пра вышэйшую навучальную ўстанову. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |