Айса Майга

француская акторка

Айса Майга (па-француску: Aïssa Maïga; 25 траўня 1975, Дакар, Сэнэгал) — француская акторка афрыканскага паходжаньня[2].

Айса Майга
па-француску: Aïssa Maïga
Айса Майга на Канскім кінафэстывалі 2011 году
Дата нараджэньня 25 траўня 1975 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Дакар, Сэнэгал
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1997 — цяпер
Сябра ў Collectif 50/50[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm0563740

Біяграфія

рэдагаваць

Айса нарадзілася ў сям’і малійскага журналіста Магамэда Майга, які памёр у 1987 годзе пры загадкавых абставінах. Першыя гады свайго жыцьця акторка правяла ў родным Дакары, але потым зь сям’ёй зьехала ў Парыж. Навучалася ў ліцэі Вальтэра, які месьціцца ў 11-й акрузе францускае сталіцы.

У шостай клясе Айса ўпершыню патрапіла ў дзіцячы тэатар, дзе навучалася акторскаму майстэрству. Апасьля акторка навучалася ў каледжы, дзе ўпершыню выступіла ў м’юзыкле «Самая доўгая ноч», у якім выступала наступныя 3 гады. У 1997 годзе Айса ўпершыню зьнялася ў фільме «Папа Сарако», які паведваў пра паліцэскае расьледваньне забойства ў Афрыцы.

Наступныя гады акторка рэгулярна здымалася на тэлебачаньні ў крымінальных сэрыялах. У 2004 годзе яна згуляла сяброўку пэрсанажа актора Рамэна Дзюры ў фільме «Прыгажуні». Пасьля эпізадычнай ролі ў фільмах «Парыж, я закаханы ў цябе» (2005), Айса атрымала намінацыю на прэмію «Сэзар» як самай пэрспэктыўнай акторцы за фільм «Бамака», аднак узнагароду не атрымала.

Акторка гуляла ў самым розных паводле жанраў фільмах, як то дэтэктыве «Les Insoumis», італьянскай драме «Белы і чорны». Акрамя кінаіндустрыі Айса не забываецца на тэатар, гэтак у 2011 годзе гуляла ў пастаноўцы на кнігу Мары Н’Дае «Аднаклясьнікі». У 2012 годзе яна згуляла ў фільме рэжысэра Алена Шабана «Па сьлядох на Марсупілямі», а таксама зьявілася ў француска-сэнэгальскім фільме «Сёньня». У 2013 годзе акторка здымалася ў фільме Мішэля Гандры «Пена дзён».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Айса Майгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў