Пена дзён
«Пе́на дзён» (па-француску: L’Écume des Jours) — найзнакаміцейшы з раманаў францускага пісьменьніка Барыса Віяна, апублікаваны ў 1947 року. Займае дзясятае месца ў сьпісе «100 кніг стагодзьдзя па вэрсіі Le Monde»[1].
Пена дзён | |
L’Écume des Jours | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Барыс Віян |
Мова арыгіналу: | француская |
Публікацыя: | 1947 |
Выдавецтва: | Éditions Gallimard |
Сюжэт
рэдагавацьГалоўны герой, Кален — малады багаты мужчына, мае служку Нікаляса, а таксама цікавы прыстрой — «піянактэйль» (піяніна, якое пры націсканьні клявішы вырабляе напой). Кален сустракае Хлою, і неўзабаве яны жэняцца. Пазьней ён дорыць чацьвярціну маёнтку сваім знаёмым Чыку і Алісе, дзякуючы чаму тыя таксама могуць ажаніцца.
У рамане зьяўляецца другасны сатырычны пэрсанаж Жан-Соль Партр, што парадуе філёзафа Ж.-П. Сартра. Прысутнічаюць таксама спасылкі на розныя працы Сартра, таксама са зьмененымі назвамі, напрыклад, «Млоснасьць» ператварылася ў «Блявоцьце».
Экранізацыі
рэдагаваць- У 1968 па рамане быў зьняты фільм францускага рэжысэра Шарля Бяльмона. У ролі Калена здымаўся актор Жак Перэн.
- У 2001 па матывах раману японскі рэжысэр Го Рыдзю зьняў фільм «Хлоя». Галоўныя ролі сыгралі Нагасе Масатосі і Сінода Набору[2].
- У красавіку 2013 на экраны выйшаў фільм Мішэля Гандры. Ролю Хлоі выканала Адры Тату, ролю Калена — Рамэн Дзюрыс.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Josyane Savigneau. Ecrivains et choix sentimentaux (фр.) // Le Monde. — 15 кастрычніка 1999.
- ^ Kuroe (2001) (анг.) на сайце IMDb
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРасейскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |