Дакар
Дака́р (па-француску: Dakar, на мове валоф: Ndakaaru) — сталіца і самы вялікі горад Сэнэгалу. Разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, на паўвостраве Зялёны мыс. Колькасьць насельніцтва складае 2,4 млн чалавек.
Дакар | |||||
франц. Dakar | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1857 | ||||
Краіна: | Сэнэгал | ||||
Акруга: | Дакар | ||||
Кіраўнік: | Бартэлемі Дыяс[d][1] | ||||
Плошча: | 82,38 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 2 452 656 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 29 772,47 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 14°43′55″ пн. ш. 17°27′26″ з. д. / 14.73194° пн. ш. 17.45722° з. д.Каардынаты: 14°43′55″ пн. ш. 17°27′26″ з. д. / 14.73194° пн. ш. 17.45722° з. д. | ||||
Дакар | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.dakarville.sn |
Назва гораду паходзіць ад валофскага dakhar. З прычыны таго, што Дакар разьмешчаны на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў з Эўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амэрыку, тут быў пабудаваны вялікі марскі порт. Таксама існуе і міжнародны аэрапорт.
У XVI—XIX стагодзьдзях на месцы будучага Дакару быў буйны цэнтар гандлю рабамі, якіх набывалі ў асноўным для адпраўкі ў Амэрыку.
Пасьля захопу французамі Сэнэгалу, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 году Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Францускай Заходняй Афрыкі (з 1902 году быў яе сталіцай). Пад час Другой сусьветнай вайны да 1942 году ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Францыі Вішы (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзьнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай фэдэрацыі Малі, а з 1960 году сталіцай незалежнага Сэнэгалу.
Дакар зьяўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж-Дакар.