Азіз Санджар (па-ангельску: Aziz Sancar, нар. 8 верасьня 1946, Саўра, Мардзін, Турэччына) — амэрыканскі навуковец-біяхімік турэцкага паходжаньня. У 2015 годзе ён падзяліў Нобэлеўскую прэмію па хіміі разам з Томасам Ліндалем і Полам Модрычам з фармулёўкай «за даследаванне механізмаў аднаўлення ДНК».

Азіз Санджар
па-турэцку: Aziz Sancar
Дата нараджэньня 8 верасьня 1946(1946-09-08)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак біяхімік, малекулярны біёлаг, прафэсар унівэрсытэту, генэтык, навуковец
Навуковая сфэра Рэпарацыя ДНК[d], вузавы цыкль[d][2], цыркадны рытм[d], біяхімія[2], малекулярная біялёгія[d][2] і дэзоксырыбануклійная кісьля[2]
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Узнагароды
Сайт sancar.org

Сябра Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2005)[3].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся сёмым з васьмярых дзяцей у беднай сям’і (бацькі былі непісьменныя, але ўсе дзеці атрымалі адукацыю)[4]. Яго старэйшы брат Кэнан Санджар — адстаўны брыгадны генэрал турэцкіх ўзброеных сіл, а стрыечны брат Мітхат Санджар — турэцкі прафэсар права і дэпутат ад левай прокурдзкой Дэмакратычнай партыі народаў[5].

Скончыў мэдычны факультэт Стамбульскага ўнівэрсытэту (1969). У 1971 годзе пераехаў у ЗША[6]. Прайшоў магістратуру і асьпірантуру па малекулярнай біялёгіі ва ўнівэрсытэце Тэхасу ў Даласе (MS, 1975; Ph.D., 1977)[7]. У 1977—1982 гадах — пасьля дактарантуры, у Ельскім ўнівэрсытэце. З 1982 году — ва ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны ў Чапэл-Гіл (з 1988 году прафэсар).

Жонка — біяхімік Гвэн Санджар (народжаная Боўлз, па-ангельску: Esta Gwendolyn Boles Sancar), таксама выпускніца ўнівэрсытэту Тэхасу ў Даласе і прафэсар ўнівэрсытэту Паўночнай Караліны ў Чапэл-Гіл[8][9][10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць