Азяранскае возера
возера ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Возера
Азяранскае
Азяранскае |
Азяранскае — возера ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Сіпа (працякае праз возера), за 28 км на паўднёвы ўсход ад гораду Масты, каля вёскі Малыя Азёркі.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Аб′ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 25 км². Вакол возеру забалочаная пойма. Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазьвілістая. Уздоўж берагоў зарастае.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Азяранскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1)