Антонію Рапозу Таварыш

партугальскі дасьледнік

Антонію Рапозу Тава́рыш (па-партугальску: António Raposo Tavares; 1598—1658) — партугальскі бандэйрант, які дасьледваў мацерыковую ўсходнюю частку Паўднёвай Амэрыкі на карысьць Партугаліі. Фактычна Таварыш пашыраў граніцы каралеўства па-за межы, вызначаныя паводле Тардэсыльскага дагавору. Таксама ён ачоліў самую вялікую экспэдыцыю ў Амэрыцы, згодна зь якой дасьледнік даўшоў да Андаў. Таварыш выправіўся з Сан-Паўлу ў бок рэк басэйну Рыё-дэ-ля-Пляты, пераважна праз раку Парагвай, да Андзкіх схілаў, а адтуль да Бэлену ў вусьці Амазонкі. Паводле гістарыні Аніты Навінскі дасьледнік меў габрэйскае паходжаньне[2].

Антонію Рапозу Таварыш
Дата нараджэньня 1598[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1658[1]
Месца сьмерці
Занятак падарожнік-дасьледнік, сэртаніст, гандляр рабамі, Бандэйранты
  1. ^ а б Antonio Raposo Tavares // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  2. ^ Mario Cesar Carvalho (2004-09-04). «Bandeirantes tinham origem judaica». Folha de S.Paolo.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць