Адукацыя ў Чарнагорыі
Адукацыя ў Чарнагорыі рэгулюецца Міністэрствам адукацыі і навукі пры ўрадзе Чарнагорыі. Атрыманьне адукацыі пачынаецца з падрыхтоўчай або пачатковай школы: дзеці ў Чарнагорыі ідуць у пачатковую школу ў 6 гадоў і вучацца там 9 гадоў.
Гісторыя
рэдагавацьДа 1868 году ў Чарнагорыі было некалькі пачатковых школ, аднак за наступныя 7 гадоў было заснавана 72 новых школ, дзе вучылася 3 тысячы вучняў. Пачатковая адукацыя была агульнай і бясплатнай. У 1869 годзе ў Цэціне пачала працаваць настаўніцкая сэмінарыя і Інстытут для дзяўчат (адмысловая школа, дзе рыхтавалі настаўніц пачатковых клясаў).
У 1875 годзе ў Данілаўградзе распачало працу сельскагаспадарчая вучэльня, якое зачынілі праз два гады з-за пачатку вайны з Турэччынай. У 1880 годзе адчынілі першую клясычную гімназію для V—VIII клясаў, а ў 1893 годзе яшчэ адну сельскагаспадарчую вучэльню — ў Падгорыцы. У 1902 годзе першая чарнагорская гімназія стала гімназіяй ўжо для IX—XII клясаў. Да 1899 году ў Чарнагорыі налічвалася 75 грамадзкіх і 26 прыватных школ.
Сыстэма асьветы
рэдагавацьСыстэма адукацыі адзіная па ўсёй краіне. У навучальны плян уваходзяць курсы гісторыі і культуры ўсіх карэнных народаў, навучаньне вядзецца чарнагорскай мовай (сэрбскай, басьнійскай або харвацкай), а ў некаторых школах, дзе большую частку складаюць этнічныя альбанцы — на альбанскай. Сярэднюю адукацыю навучэнцы атрымліваюць у дзяржаўных школах, што фінансуюцца за кошт дзяржавы. Навучаньне, паводле закону, павінна весьціся на чарнагорскай мове: у сьнежні 2008 году міністар адукацыі Срэтэн Шкулеціч абавязаў забясьпечыць выданьне ўсіх школьных падручнікаў і слоўнікаў на чарнагорскай мове.
Пачатковая адукацыя
рэдагавацьУ пачатковай школе вучацца дзеці ад 6 да 14 гадоў, адукацыя бясплатная (дзевяцігадовая праграма навучаньня).
Сярэдняя адукацыя
рэдагавацьСярэднія школы дзеляцца на тры тыпу, дзеці выбіраюць адну зь іх у залежнасьці ад іх адзнак і выбару:
- Гімназія (па-сэрбску: gimnazija) — 4 гады навучаньня, агульная адукацыя. Падрыхтоўчы этап да паступленьня ў каледж, найбольш прэстыжная школа.
- Школа (па-сэрбску: stručna škola) — 3 ці 4 гады навучаньня, студэнты навучаюцца канкрэтнай спэцыяльнасьці, але атрымліваюць у цэлым агульную адукацыю.
- Прафэсійная вучэльня (па-сэрбску: zanatska škola) — 3 гады навучаньня, вузкаспэцыялізаваная адукацыя.
Вышэйшая адукацыя
рэдагавацьВышэйшую адукацыю атрымліваюць ва ўнівэрсытэтах і акадэміях мастацтваў, дзе ёсьць праграма «вышэйшай» (па-сэрбску: više obrazovanje) і «высокай» (па-сэрбску: visoko obrazovanje) адукацыі. Навучаньне доўжыцца ад 4 да 6 гадоў, выпускнік атрымлівае ступень бакаляўра гуманітарных або прыродазнаўчых навук. Навучаньне ў «Вышэйшай школе» доўжыцца ад 2 да 4 гадоў.
Выпускнікам прапануюцца таксама праграмы магістратуры і асьпірантуры па адпаведных спэцыяльнасьцях.
Кваліфікацыя
рэдагаваць- Дыплём пра сканчэньне сярэдняй школы (па-сэрбску: Diploma o Završenoj Srednjoj Školi)
- Дыплём пра вышэйшую адукацыю (па-сэрбску: Diploma Visokog Obrazovanja), бакаляўрат
- Магістар навук (па-сэрбску: Magistar Nauka), магістратура
- Доктар навук (па-сэрбску: Doktor Nauka)
Унівэрсытэты
рэдагаваць- Чарнагорскі ўнівэрсытэт (дзяржаўны)
- Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (прыватны)
- Доня-Горыцкі ўнівэрсытэт (прыватны)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- University of Montenegro Website
- University «Mediterranean» — official web presentation
- UDG University Website (анг.)